Ад Бога мне з грахами не уцячы

2001 год. Час, калі даведаўся аб сваёй страшнай хваробе.

 Ад Бога мне з грахамі не ўцячы.
 Пазбаўлюся, каб сэрца не тачылі.
 Душу хацеў бы чыстай зберагчы
 Да дня, ў якім мяне б не далічылі.
 ...Недалічылі з чаркай за сталом;
 З кароткім вершам, сціплым анекдотам...
 Я не спяшаюся сустрэцца з гэтым днём
 А як мага адкладваю на “потым”!
 2004


Рецензии