Личу сябе я кланавым паэтам

Лічу сябе я кланавым паэтам, -
 Клан выпесціў мяне і палюбіў.
 Мне сорамна за “ганарар” за гэты,
 Бо шмат чаго яшчэ я не зрабіў.
 Дасьць Бог, здароўю крылы прымацую;
 Паладзяць мае аркуш і пяро,
 Калі паспею – можа адпрацую
 Я ваша спачуванне і дабро.


Рецензии