Ахвяра прапаганды
Дык вось, афіцыйна заяўляю:
Не, я не сакратарка Рэйгана!!!
Аўтарка/////
Тая дзяўчынка хадзіла ў старэйшую групу дзіцячага садка. Яна была старэйшая за мяне, пэўна, на год ці паўтара, але мне яна здавалася сталай, дарослай жанчынай з багатым жыццёвым досведам.
А дарослым я давярала.
І вось аднойчы летнім сонечным днём усіх дзетак вывелі на свежае паветра. Тая дзяўчынка, у жоўтай сукенцы, сандаліках і са стужкай у косцы, гуляла ў мячык каля сцяны будынка. Яна кідала мячык у сцяну, той адскокваў са звонкім воплескам, яна яго лавіла і зноў кідала. Лавіла і кідала. Я корпалася побач у пясочку з пластмасавымі вядзерцамі і формачкамі. Будавала домік.
-- А ты ведаеш, -- раптам сказала дзяўчынка. – А ты ведаеш, што амерыканцы будуць нас бамбіць?
Я здзівілася.
-- Гэта як?
-- А вось так, -- яна ўсё кідала мячык у сцяну, лавіла і зноў кідала. – А вось так. Прыляціць вялізны самалёт. З яго скінуць бомбу. Нашыя бацькі згараць ў атамным полымі. А ўсіх дзяцей пасадзяць у машыну і звязуць ў эвакуацыю.
Тут можна было б напісаць: “Сэрца маё сціснулася і ўпала”. Або: “кроў застыла ў мяне ў жылах”. Ці нават: “святло пацьмянела ў мяне ў вачах”. Але ўсё было больш празаічна. Я зараўла і, кінуўшы свае вядзерцы і формачкі, пабегла да Марыванаўны, выхавацелькі.
Марыванаўна была ўжо па-сапраўднаму дарослая жанчына, з фарбаванымі валасамі і вялізнымі цыцкамі, на якіх ледзь не трэскалася сукенка.
-- Марыванаўна, – равучы, сказала я. – А гэта праўда, што амерыканцы будуць нас бамбіць?
Цяпер, з вышыні, гэтак мовіць, пражытых гадоў, мне здаецца, што адэкватны дарослы ў адказ на падобнае пытанне дзіцяці мусіць засмяяцца і сказаць штосьці накшталт: “Э, што яшчэ за лухта? Дзіцятка, ідзі гуляй, не слухай дурняў!”.
Але Марыванаўна ўзняла падфарбаваныя бровы і цяжка ўздыхнула. Потым яна накіравала позірк кудысьці ў бязмежную далечыню і прамовіла па-філасофску:
-- Ах, хто ж ведае, што нас усіх чакае…
Гэта было апошняй кропляй. Калі нават Марыванаўна дапускае магчымасць таго, што нас будуць бамбіць… Карацей кажучы, калі маці забірала мяне з дзіцячага садка, я была ў поўнай істэрыцы. Маленькі, сонечны сусвет майго дзяцінства трэснуў і разваліўся на кавалкі. Мы ўсе памром! На нас скінуць бомбу! Нашы бацькі загінуць у полымі, а нас, малых, запхаюць у страшную машыну і павязуць невядома куды…
Тады я ўпершыню ў жыцці адчула сапраўдны, зусім не дзіцячы жах. І гэта быў адзіны выпадак у маім жыцці, калі я зрабілася ахвярай прапаганды ў літаральным сэнсе слова.
Але з таго часу ў мяне на прапаганду ўстойлівы імунітэт.
І дзякуй Богу.
Свидетельство о публикации №214052401833
Очень светло и тепло пишете,
С улыбкой)
Ратш Любомиров 04.12.2016 00:14 Заявить о нарушении
Нероли Ултарика 05.12.2016 08:56 Заявить о нарушении