Дзядзька Сакрат
У бабровай вушанцы
Ватоўцы ды кіразачах
Сядзеў у задуменні ля вогнішча
І пальцамі чорнымі ад зямелькі
Вывуджваў з полымя
Увішных рудых саламандраў
Кідаў іх ў бляшанку
Уторкнутую дзеля ўстойлівасці
Паміж каранямі Спрадвечнага Ясеня
А на пытанне: “Што робіш?”
Адказваў цікаўным:
— Вазьму, зачаплю іх на лёску
Ды вуды закіну
У Возера Думак
Мо пашчасціць – злаўлю
Залатапёрую Ісціну…
Свидетельство о публикации №214052601450
Або ў вінаватасьці блудных сыноў перад маці.)
Кабердин Владимир 19.09.2015 22:25 Заявить о нарушении
Кабердин Владимир 22.10.2015 21:37 Заявить о нарушении