Дыялог, падслуханы у транспарце
Размаўляюць мужчына і хлопчык гадоў пяці.
-- Тата, мы едзем да дзядзькі Васі?
-- Ага.
-- Ён твой сябар?
-- Ага.
Паўза.
-- Тата, нешта я не жадаю яго бачыць.
-- А што так?
-- Ён будзе калоць мне ўколы.
-- Ды не будзе ён калоць табе ўколы. Ён жа не ўрач. Ён таксіст.
Паўза.
-- А мой тата самы моцны?
-- Ага, так, натуральна, твой тата самы моцны ў свеце.
-- Мацнейшы за дзядзьку Васю?
-- Зразумела, мацнейшы.
-- А калі тата і дзядзька Вася паб’юцца, хто пераможа?
-- Твой тата пераможа, а як жа.
-- А калі дзядзька Вася пачне перамагаць?
-- Ну, у мяне яшчэ кувалда ёсць.
Свидетельство о публикации №214052700640
Тоже люблю такие диалоги ловить
Ратш Любомиров 03.12.2016 23:52 Заявить о нарушении
Спасибо за отзывы!
Влада
Нероли Ултарика 05.12.2016 08:59 Заявить о нарушении