Абсурдзинки

Абсурдзінкі

Еду ў аўтобусе, на наступным прыпынку выхадзіць. З вакна наперадзе ідучага аўтобуса глядзіць на мяне кантралёр і крычыць:
- Як у вас з праездам?
Жанчына, якая стаяла побач са мной, моўчкі паказала ёй праязны.
А я моўчкі глядзела ў іншы бок.

Калі я выходзіла з аўтобуса, кантралёр паспела прыбегчы і стаяла ў мяне на шляху, не даючы мне выйсці.
- Як у вас з грашыма? - спытала яна мяне.
Прыйшлося мне яе даволі моцна пхнуць, каб вызваліць дарогу.
- Звычайна ў мяне з грашыма, - сказала я ёй і пайшла да пераходу.
- Я прасачу, дзе ты жывеш, - сказала кантралёр і пацягнулася следам за мной.
Так яна і ішла за мной побач з другой жанчынай, і яны ціха аб чымсьці размаўлялі.

Калі мы падышлі да майго дома, я хацела зрабіць выгляд, што гэта не мой дом і мінуць.
- Ты куды? - здзівілася другая жанчына.

Прыйшлося ісці ў пад'езд. Я наперадзе, яны - за мной. Ідуць і ціха размаўляюць. Хацела пабегчы, каб адарвацца, а ногі сталі цяжкія і ватовыя, насілу перастаўляю я іх па прыступках.

Калі я давалаклася так да свайго трэцяга паверху, кантралёра штосьці спалохала, і яна з віскам пабегла ўніз.
"Так і павінна было здарыцца", - зларадна падумала я і пайшла да сваёй кватэры.
- Не кажыця ёй, дзе я жыву, - сказала я жанчыне, пакінутай на пляцоўцы.

Скрозь зачыненыя дзверы я чула, што вярнулася кантралёр, і жанчына ёй кажа:
- Яна сказала, не казаць, дзе яна жыве. Але я магу сказаць, што дзверы яе абітыя… <непераборліва>… і пакрыты рыфлёнай <непераборліва>…

І пайшла кантралёр званіць па ўсіх кватэрах.
"Звані, звані", - падумала я і пайшла на кухню.

Калі я зноў вярнулася ў пярэдні пакой, як раз увайшлі мае суседзі па блоку ў інтэрнаце, весела размаўляючы. А тая Чучундра таксама пракралася і стаяла слупком у куце пярэдняга пакоя і гледзячы ў столь.
- Пайшла прэч, - ціха і злавесна сказала я ёй.
Але яна ніяк не адрэагавала на мае словы, стаяла слупком і глядзела ў столь.
- Хіба можна так з гасцямі размаўляць? - весела спытала суседка па блоку.
А я схапіла Чучундру за горла, вывалакла яе ў калідор і шпурнула на падлогу.
Зачыніўшы дзверы, я сказала суседцы:
- Гэта наш прафсаюзны лідар, прыйшла правяраць, як я жыву.
- Так, з імі так і трэба абыходзіцца, - пагадзілася суседка.


Тады пайшла я па доўгім завадскім калідоры ў рукамыйніцу мыць рукі.
Рукамыйніца там была размешчана на вельмі высокім памосце. Напэўна, калі яе ўсталёўвалі, ці то заленаваліся, ці то забыліся прыбраць велічэзны сейф, які стаяў там. Пакрылі сейф пластом цэменту, а наверсе ўсталявалі рукамыйніцу. Прыйшлося падцягвацца на руках, каб дабрацца да крана. А там яшчэ разбірацца са складанай сістэмай рычагоў. А ў цэлым, добра зроблена, дыхтоўна, нічога не рыпае і не хістаецца. Стаю, любуюся кампазіцыяй.

Тут уваходзіць Кашталян Інтэрнаты.
- Заўтра прыйду правяраць электраэнергію, - злавесна паведамляе яна.
- А дзе тут лічыльнік вісіць? - пытаюся.

- Мы правяраем два разы ў год, - не зважаючы на маё пытанне, працягвае кашталян, - заўтра і ў аўторак. І крый божа, калі што, ліха вам будзе. Вы сёння павінны купіць <непераборліва>…, а заўтра я прыйду, праверу…
- Паўтарыце, што я павінна купіць? - спытала я.
Яна некалькі разоў паўтарыла, пакуль сярод струменя непераборлівых гукаў не праразалася слова "Рэчыца".
- А дзе яно прадаецца?
- Калі ехаць на 29 аўтобусе, то не даязджаючы мікрараёна "Плывуны" ёсць маленькая крамка…

Такога мікрараёна я не ведаю. Так, добра, па дарозе высвятлю.

- Ну, дык вось, - працягвае комендантша, - зялёны GreenField "Рэчыца". А калі што, ліха будзе… 

Так гэта ўсяго толькі зялёны чай, з палёгкай уздыхнула я. Яго тут на Камароўцы навалам. Ніколі не зважала, дзе ён пафасаваны. Можа, Рэчыцкі які-небудзь асаблівы.  Нічога, знайду.

Заходжу ў суседні пакой:
- У вас хабар не патрабавалі?
- Не, а што.
- У мяне запатрабавалі…
- Гэта, - тлумачаць мне, - агульны на ўсіх. А мы і так збіраліся ёй падарунак зрабіць па выпадку пачатку года. Так што ніякай розніцы, хабар, падарунак…
- Тады я еду купляць.
- Нікуды ты не паедзеш. Сёння трыццатае, нікуды ездзіць нельга, дрэнная прымета.
- Трэба ехаць, яна заўтра прыйдзе і ліха будзе…


І я пайшла па калідоры да сябе ў пакой.
- Ізноў гэты Бегемот буяніць! - верашчала ў калідоры прыбіральніца. - Гэта ўсё твае госці, - крычала яна ўжо мне, - швэндаюцца, а потым іх ніяк не выганіш!...

"Значыць, яны ў кватэры", - са страхам падумала я. - "І размножваюцца там. Трэба старанна ўсё праверыць і ўсіх повыганяць"


Адразу ж ля дзвярэй у пярэднім пакоі, паміж шафай і дзвярамі, стаіўся хтосьці доўгі, бесцялесны ў імгліста шэрым саване. Я схапіла яго за вешалку і выкінула за дзверы.

Потым я адчыніла дзверцы шафы і палезла мацаць у ім рукамі. А адтуль з віскам выскачыў Кароўеў і, крыўляючыся і прытанцоўваючы, пабег па калідоры да вакна. І стаў ля вакна прытанцоўваючы дражніцца.

Як бы яго выгнаць хутчэй. Бо пакуль я з ім буду важдацца, ці мала хто і дзе размножыцца ў неверагоднай колькасці.

Тут, незразумела адкуль і як узяўся Воланд падхапіў Короўева пад руку і паважна накіраваўся да дзвярэй, кажучы цырымонна:

- Мы сыходзім, сыходзім…


Рецензии
Ах, Кароўеў!:) І мне чамусьці здаецца, што падчас свайго чарговага візіту на Зямлю Воланд наведаецца ў Менск.

Нероли Ултарика   04.06.2014 10:47     Заявить о нарушении
Вось, вось, будзем чакаць.

Ляксандра Зпад Барысава   04.06.2014 11:16   Заявить о нарушении