У эвакуацыю

У эвакуацыю

Збіраюся ў эвакуацыю. Складаю ў торбу адзежу ўперамешку з ложамі, відэльцамі, шклянкамі. І думаю пры гэтым, што трэба ўзяць з сабой не толькі самае неабходнае, што бяруць звычайна ў паездкі, а ўсё патрэбнае, што можа спатрэбіцца  ў жыцці. Як бы чаго не забыцца.

Зірнула. Атрымалася, я, за адсутнасцю больш падыходнага месца, частку рэчаў склала ва ўнітаз. А туды хтосьці схадзіў. І зараз рэчы плаваюць. А частка, напэўна, сышла ў трубу.

І стала я іх адтуль хуценька выцягваць. Выцягваю і чую, як знізу размаўляюць пра тое, што іх затапіла, трубы засмеціліся, трэба штосьці прадпрымаць.

Памятаю, як я, глыбока засунуўшы руку ў трубу, выцягвала адтуль апошнія рэчы.
- Ну, як там? - чуўся голас унізе, - Праходзіць?
- Здаецца, пачынае праходзіць, - адказаў яму другі голас.

Я ў гэта момант выцягнула апошнюю рэч…


Рецензии
Это в какую эвакуацию вы соседям трубы засоряли)))

Ал Ти   02.06.2014 17:51     Заявить о нарушении
а и не знаю, как засорила трубы, так про эвакуацию и забыла.

Ляксандра Зпад Барысава   02.06.2014 18:00   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →