Шон Маклех Вострау Млына

Шон Маклех – Востраў Млына*

http://www.proza.ru/2014/05/28/1394

“Палова зерня вашай краіны мелецца тут, – сказаў ён. –
                Усё, што прыносіць гора,
                мелецца на гэтым млыне.”
                (Скела “Плавання Майл-Дуйна”)

Востраў, які выплыў з туману “нічога”
Які паўстаў на гарызонце ўранку
Які завецца ў каляндары восені “мажліва”
Мы ўбачылі млын з крыламі наканавання
Хмурны млынар з позіркам “быць”
Мовіў голасам глухім быццам вокладка
Замшэлай Бібліі перапісанай у Клонмакнайсе
У глухіх сценах святога Кіарана
У круглай вежы сляпога караля
Дзе паміраюць маладымі ўсе мніхі-пустэльнікі
Мовіў словамі вартымі літар агама
Мовіў кідаючы слова-каменне
“Тут мелецца палова хлеба
Вашай сумнай верасовай Ірландыі
Што глядзіць вачыма поўнымі слёз
На цьмяны гарызонт наканаванага
Тут мелецца ўсё што гора чорнае
Прыносіць на ваш востраў сумных песень
Вазьміце муку гэту шэрую
І напоўніце ёю трумы
Гэтага карабля – чорнага пса вятроў
Мо звезяце яе кудысьці за мора
А не на вашу зямлю неараную
Дзе смутку больш чым чароту
У багнах Монтэх Хларай
Ды не прасейце яе скрозь пальцы
Бо мора і так смуткуе…
Вы – вандроўцы адвечныя …»

-----
* Верш па матывах старажытных кельцкіх паданняў
Якія Перакладчыка зачаравалі калісьці...


Рецензии
Прывітаньне, Неролі.
Цудоўны пераклад.
Сапраўдны эпас. мілагучна-чароўны.

Альжбэта Палачанка   09.10.2014 13:21     Заявить о нарушении
Таемны, загадкавы Шон Маклех. Цікава, яму напраўду 100 гадоў?...

Нероли Ултарика   09.10.2014 21:09   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.