У навальницу

У навальніцу

 Далёкае дзяцінства. Я з братам Сашам у лесе. Збіраем чарніцы. Дзесьці далёка ледзь чутна пагруквае гром. Мы на яго не звяртаем увагі. Потым я выпадкова зірнула на неба і ўбачыла, што толькі над нашай галавой невялікі блакітны кружок, а ўсё астатняе зацягнута хмарамі.
 Тады я спалохалася, ускочыла, схапіла брата за руку і панеслася ў кірунку да хаты. Бяжым-бяжым, а лес усё не канчаецца, а навальніца ўсё бліжэй. Забеглі ў нейкае мокрае месца, я спынілася ў разгубленасці, не ведаючы, куды бегчы далей.
  - Нам не туды трэба, - кажа Саша. І паказвае, куды з яго пункта гледжання, трэба ісці.
 Я яго слухаюся, мы бяжым у тым кірунку, і нарэшце выскачылі з лесу, значна лявей вёскі.
 І тут грымнула навальніца. Цёплы летні лівень і амаль бесперапынныя выбліскі маланак, тут жа суправаджаемыя аглушальнымі грымотамі. Навальніца як раз над намі. Мы ідзём павольна, таму што ў навальніцу бегаць нельга, як сказала нам бабуля. Ідзём, узяўшыся за рукі, глядзім у зямлю, і ціха баімся. А дождж так і лье, і маланкі зіхацяць і грукочуць, і ярка ўспыхваюць пад нагамі іх адлюстраванні.
 Калі мы дацягнуліся дахаты, навальніца прайшла, і дождж скончыўся.


Рецензии