Сукенка

Сукенка

 Прыехала да бабулі, на вакацыі. І так атрымалася, што ў той момант мне не было ў што перапрануцца: што памыць трэба, што зашыць... А на вуліцу жадаю...
 - Ідзі ў камбінацыі. - сказала мне бабуля, - Нашы, вясковыя, не разбіраюцца, падумаюць, што гэта сукенка такая.
 Я засумнявалася ў тым, што не разбіраюцца. Але рабіць няма чаго, тым больш, далёка я хадзіць не збіралася, а толькі ў двор, у сад. А гэта ўсё адно, што ў хаце.
 Двор у бабулі абгароджаны высокім бярвеністым плотам. Як дадатковы пакой без столі і падлогі. А каб патрапіць у сад, трэба было перайсці вясковую вуліцу.
 Выйшла я на дарогу. Гляджу, удалечыні Франька ідзе. Я бягом у сад, каб ён не паспеў мяне разгледзець. З-за дрэў гляджу: убачыў ці не, разбіраецца ці не?
 Ён прайшоў, і ў мой бок нават не зірнуў.
 "Напэўна, разбіраецца," - падумала я. "Ён, жа ў Віцебску вучыцца..."


Рецензии