Стрэмка

Стрэмка

 Я застраміла пятку, працуючы на лёне. Паспрабавала выцягнуць, але толькі абламала канец.
 Да вечара нага разбалелася і пульсавала.
 - Давай, выцягну, - прапанавала бабуля.
 -Ай, не чапайце! - сказала я.

 …І снілася мне ўначы, што дзёргаюць бабы лён, і кожны іх рывок болем аддаваўся ў маёй назе. Ну, хоць бы яны перасталі… А яны ўсё дзёргалі і дзёргалі… А боль пульсаваў і пульсаваў…
 Раніцай я ўбачыла ў сябе на пятцы велізарны пухір, з пятак у дыяметры, празрысты і цвёрды, як паветраны шарык. І балюча было невыносна. Балючай не будзе - падумала я, і падскакаўшы на адной назе да стала, узяла іголку, і, павагаўшыся некаторы час, праткнула пухір.
 І тут жа і боль сышоў, і стрэмка, і пухір садзьмуўся.

 І дзівілася я: чаму раней гэтага не зрабіла?


Рецензии