Проста ишоу мима

Проста ішоў міма

 Іду праз восеньскія Баркі ў госці да бабулі на вакацыі. Ніколі яшчэ да гэтага тут увосень не была. Увесь час толькі ўлетку. І зараз усё дзівіць і ўсё здаецца незнаёмым.  Неяк усё нязвыкла гола і пуста і наскрозь праглядаецца, дзе раней засланялася лістотай дрэў.

 Раптам хтосьці ззаду тузануў мяне за бот. Абарочваюся - а там гусак, вялікі белы, шыю выцягнуў, крылы растапырыў і шыпіць, і збіраецца зноў напасці на мой бот. А за ім другія гусакі, як гледачы.

 Я машынальна махнула рукой. А ў руцэ ў мяне была торба, досыць цяжкая. І торба дагадзіла па гусінай галаве.
 Галава матнулася злева направа. А калі вярнулася на месца, гусак моўчкі павярнуўся і закульгаў па дарожцы, як быццам ён проста ішоў міма мяне, не звяртаючы ніякай увагі на мае чырвоныя гумовыя боты. А астатнія гусакі таксама моўчкі пацягнуліся за ім чарадой.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →