Мая дзицячая казка

Мая дзіцячая казка

 Ў дзяцінстве былі для мяне казкай бабуліна хата і сад, і навакольныя палі, і лес, і бор. А сама бабуля сярод усяго гэтага - як добрая чараўніца.
 Выйдзеш, бывала, у сад, рассцелеш коўдру на траве, у цені бяроз і вішань. Жадаеш - кнігу чытаеш, жадаеш - дрэмлеш. Ціха шумяць дрэвы, сонечныя прамяні прабіваючыся скрозь лістоту, кладуцца на траву складаным зменлівым малюнкам. Гудуць чмялі, пчолы і мухі. Любата.
 Выйдзеш у бор ці лес. Хвоі, як на карцінах Шышкіна, зямля, пакрытая прыгожым тоўстым дыванам з моху, паветра - як бальзам.
 …Неяк захацела я прывезці свайго сябра ў гэтыя казачныя месцы. Каб ён убачыў, якія райскія куткі сустракаюцца часам на зямлі.
 Прыехалі. Ідзе дождж. Волка і холадна. Проста на дарозе ляжыць раздушаная гадзюка. Яе пашча застыла ў лютым ашчэры. У садзе, на ўзмежках, дрэмлюць вужы.
 - Няўтульна ў вас тут, - зрабіў вынік мой сябар.


Рецензии