Каралева вос

Каралева вос

 Мы з бабуляй сушылі яблыкі. Я рэзала іх на тоненькія лустачкі і рассыпала ў двары на поліэтыленавыя плёнкі. Калі яблыкі досыць падсыхалі пад сонцам, бабуля на бляхах дасушвала іх у вытапленай печцы.
 Я падумала: а чаму грушы так не сушыць? Вельмі люблю грушы!
 Нарэзала я груш і таксама рассыпала ў двары, на цыраце. І тут зляцеліся восы, шмат вос. Расселіся на грушах і сталі іх жэрці. Ганяць я іх не стала, што мне, заняцца больш няма чым, як толькі вос ганяць. Да таго ж я іх моцна баюся. А раптам яны, замест таго, каб паляцець, накінуцца на мяне, усе адразу.
 І была сярод іх адна, Каралева. Разы ў чатыры больш звычайнай асы, але па форме аса. Уся такая выдатная, як майстэрскі зробленая Майстрам статуэтка. Ножкі вытанчаныя, усё ў дробных варсінках, тулава залатое, паласатае, страйнюткае, як у асы, крылцы празрыстыя. Сядзіць яна, і грушавы сок п'е. А я побач сяджу, любуюся на Каралеву, але чапаць баюся.
 …Потым мне растлумачылі, што гэта быў шэршань. Як празаічна, Каралева - і раптам, нейкі шэршань-паразіт.
  …Да вечара ад груш засталіся адны абгрызеныя лушпайкі…


Рецензии