Загадкавая зъява

Загадкавая з'ява

 Ў апошні дзень жніўня бабуля пабудзіла мяне і брата Сашку на досвітку, накарміла і адправіла ў дарогу. Вакацыі скончыліся, прыйшла пара вяртацца з вёскі ў горад, з радаснай казкі да сумных школьных заняткаў.
 Спачатку мы прапылілі па прасёлкавай дарозе праз Козікі, Баркі, Кралькі. Потым мінулі Шэлягі і выйшлі ў адкрытае поле. Далёка на гарызонце цямнела тоненькая зубчастая нітачка лесу, і нізка над ёй вісела незвычайна чырвонае ранішняе сонца. Гадзінніка у мяне не было, і я на сонца глядзела, як на гадзіннік.
 "Забавіліся мы ," - падумала я, - "як бы не спазніцца на аўтобус".
 Мы хутка ішлі праз поле да тарфянога балота, і я бакавым зрокам сачыла за сонцам, як за гадзіннікавай стрэлкай.
 А сонца, замест таго, каб паднімацца ўгару, стала апускацца ўніз, пакуль цалкам не схавалася за гарызонтам. І праз некалькі імгненняў ізноў з'явілася, але ўжо значна правей па гарызонце, і не чырвонае, а радасна-залатое, як і трэба.
 …Я і зараз не ведаю, што гэта было.


Рецензии