Жорсткасць и несправядливасць

Жорсткасць і несправядлівасць

 Жорсткасць

 Мама завіхалася ў газавай пліты, а яе дочкі, чатырохгадовая Лілька і двухгадовая Валька снедалі за кухонным сталом, седзячы насупраць.
 Лілька паказала Вальцы язык.
 Валька таксама паказала Лільцы язык.
 Тым часам мама павярнулася, і, злавіўшы Вальку на месцы злачынства, стукнула яе лыжкай па лбе.
 Валька палічыла гэта несправядлівым і, калі мама выйшла з кухні, схапіла са стала нож і ткнула ім Лільку ў вока. Калі б стол быў трохі карацей, засталася б Лілька без вока.

 Несправядлівасць

 Валька з Лількай гулялі на сянніку, раскладзеным на падлозе. Валька неспадзявана пхнула Лільку - тая звалілася на падлогу і ударылася.
 - Ведаеш, як балюча - сказала Лілька.
 - І ты мяне таксама пхні, - вялікадушна прапанавала Валька.
 Лілька пхнула, Валька звалілася і загарлапаніла ад болю. Яна не жадала гарлапаніць, яно чамусьці само галасілася. Прыйшла бабуля, выгнала Лільку ў двор гуляць, а Вальку ўзяла на рукі і стала суцяшаць.
 Валька разумела, што з Лількай абыйшліся несправядліва, але спыніцца не магла, і ўсе галасіла, і бачыла ў акно, як пакрыўджаная Лілька ідзе па дарожцы міма хаты.


Рецензии