голка

Іголка

 Збіраючыся на лён, Агустыніха выявіла, што кішэнь фартуха знізу распаролася, і ўтварылася дзюра з кулак велічынёй. Зашываць не было часу. Агустыніха замацавала дзюру вялікай іголкай-шыршаткай, без ніткі. І склала ў адрамантаваную кішэнь сабойку.

 Паўдня працавала Агустыніха на лёне, не разгінаючыся. А калі разагнулася, адчула, што ў жывот штосьці кальнула, і адначасова яе сабойка высыпалася на зямлю.

 - Ай-я-яй! - сказала Агустыніха, - А дзе іголка?

 І пабегла яна, як была, у фартуху, у Кардон, у медпункт, іголку з жывата даставаць.
 Чатыры кіламетры бегла без прыпынку. Прыбягае і крычыць:
 - Доктар, ратуйце!...

 …- Ці ёсць у цябе мазгі? - спытаў доктар, дастаючы магнітам іголку….


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →