Глыбокае неба

Глыбокае неба

 Я ляжала ў садзе пад яблынямі на спіне і глядзела ўгару на неба і аблокі, якія плылі па ім.
 "У сусвеце няма ні верху ні нізу…." - павольна цяклі думкі. "Вось, я ляжу на зямлі і гляджу на неба. А калі падумаць, што я ляжу ўверсе, і гляджу ўніз, на неба…"
 …Я ляжу, прыляпіўшыся да зямной паверхні сілай прыцягнення, і гляджу ўніз, на неба…
 Неба сіняе і глыбокае, як акіян, і па ім, як крыгі па вадзе, плывуць аблокі.
 А неба так далёка-далёка ўнізе, што закруцілася галава і стала страшна: а раптам адарвуся ад зямлі, упаду туды і патану ў небе…


Рецензии