Бабулины котки

Бабуліны коткі

 Бабуля ніколі котак не песціла. Плюхне кожнай у кансервавую банку кроплю малака, а далей - карміцеся самі. На тое вы і коткі, каб мышей лавіць. Яна і банкі за коткамі ніколі не мыла: коткі так начыста вылізвалі іх,  што лепш і не памыеш.

 - Бабуля, чаму так мала наліваеш? - пыталіся мы.
 - Больш не вып'юць, - адказвала бабуля, - а навошта, каб рэшткі кіслі?

 І коткі заўсёды ведалі час дойкі.
 Калі бабуля ішла даіць карову, коткі збіраліся ў двары, і цярпліва чакалі.

 Цётка Зіна песціла іх часам.
 Прыезджаячы на выходныя да бабулі, яна прывозіла для котак рыбкі, ці каўбасы, ці пячонкі.
 І тады ў котак было свята.

 - Хай мышэй ловяць, - сердавала бабуля.
 - Не ўвесь жа час - мышэй, - пярэчыла цётка Зіна, - ім таксама смачненькага жадаецца…

 А неяк увечар, калі ўсё сядзелі за сталом і вячэралі, прыйшла котка і прынесла ў зубах мыш. Паклаўшы мыш на падлогу, яна села на хвост і паглядзела так, як быццам казала:
 - А вось мой унёсак у агульную вячэру…
 - Разумніца, - сказала цётка Зіна і пачаставала котку рыбкай.


Рецензии