Анягож на беларускай мове

Анягож

 Калі ісці ў Козікі з боку Баркоў, то першая хата ў Козіках - хата цёткі Віці.
 Цётка Віця час ад часу забягае да бабулі па справах, а таксама абмеркаваць апошнія падзеі, пагаварыць.
 Вось бабуля што-небудзь распавядае, а цётка Віця ўважліва слухае. Там, дзе звычайна людзі ўстаўляюць якія-небудзь нязначныя словы, напрыклад, "ну-ну", "вядома", "а як жа", каб падкрэсліць, што яны ўважліва слухаюць, цётка Віця перыядычна ўстаўляе загадкавае слова "Анягож".
 Гэта слова я больш нідзе і ніколі не чула, і лічыла яго асабістай уласнасцю цёткі Віці. Мне вельмі падабалася, як яна яго прамаўляе. Я абсалютна не чула, што кажа бабуля, мне гэта было не цікава. Я ўвесь час чакала, калі цётка Віця прамовіць сваё чароўнае слова: "Анягож".
 Значна пазней, чытаючы Караткевіча В.С., я выпадкова натыкнулася на гэта слова, і ўзрадавалася яму, як старому знаёмаму.


Рецензии