Ты на беларускай мове

Ты

 Калі я была маленькай дошкаляткай, мяне адвезлі ў вёску Мясаедава, дзе жыла татава сястра і яго састарэлая маці. Там я ні з кім не сябравала, і зусім здзічэла. Калі ў канцы лета тата прыехаў за мной, я ўцякла і схавалася пад ложак, такая сарамлівая стала. Мяне адтуль выцягнулі, з-за чаго я яшчэ больш засаромелася. Я саромелася сказаць "тата", і казала: "Ты, дай цукерку". Ён казаў: "Скажы "тата", тады дам". Я маўчала, а потым выціскала з сябе: "ты". Так і не сказала, што прасілі...


Рецензии