Як я марыла пра капялюш

Як я марыла пра капялюш
 ***
 Я так марыла пра капялюш. А жаночых капялюшоў у продажы не было. Былі толькі мужчынскія…
 - Ну, і што? - сказала мне Людка. - Цяпер такая мода - насіць мужчынскія капялюшы. Купляй!...
 І я купіла. Шыкоўны мужчынскі капялюш. Усё ў ім было. І высакародны цёмна-шэры колер. І шырокія палі. І форма самая высакародная.
 І хадзіла я ў гэтым капялюшы па Менску і бачыла, што ні ў кога з сустрэчных мужчын няма такога выдатнага капялюша, як у мяне: у іх нейкія куртатыя,  аблезлыя… Часам я чула ўслед іх рэплікі, тыпу:
 - Зразумела, чаму капялюшоў няма ў продажы…
 Значыць, гэта я павыкупляла ўвесь капялюш, а ім не дасталася.

 І так хадзіла я і шыкавала, пакуль не сабралася з'ездзіць у Наваполацк, наведаць сваякоў.
 А там на мой капялюш паклаў вока мой малодшы брат. Прыйшлося саступіць.
 І яшчэ кашулю, шыкоўную ў клетачку, мужчынскую, прыйшлося яму саступіць, у якой я прыехала…
 Так што ў Менск я вярнулася ў Лількінай сукенцы і ў хустачцы.


Рецензии
Тады такі час быў -ўсе жанчыны куплялі мужскія капялюшы )))))))))) У мяне таксама быў такі, але цемна сіні. Я адчувала сябе вельмі моднай і прыгожай! Эх, маладосць!

Татьяна Сидорович   27.06.2014 17:10     Заявить о нарушении
Дзякуй, Таццяна. Згодна, эх, Маладосць :-))

Варужка Яешня-Тутошня   30.06.2014 14:07   Заявить о нарушении