Хто у доме гаспадар?

Хто ў доме гаспадар?

 - Хто ў доме гаспадар? - спытала я двухгадовага Сашу.
 - Не ведаю, - адказаў Саша.
 - На гэта пытанне заўсёды трэба адказваць "Я", - растлумачыла я.
 - Я, - паслухмяна паўтарыў Саша.

 Неяк, знаходзячыся ў мяне ў гасцях, мой брат Валер заўважыў:
 - Сашка ў цябе нейкі ціхі, не бегае, не шуміць, увесь час у кутку сядзіць са сваімі цацкамі…
 - А ты спытай у яго: "Хто ў доме гаспадар?" - параіла я. Я ўспомніла, што сам Валерка ў дзяцінстве вельмі любіў гэта пытанне грозным голасам задаваць: "Хто ў дом гаспадар?..."
 - Хто ў доме гаспадар? - спытаў Валер у Сашулькі.
 - Я. - ціха і сціпла адказаў Сашулік.
 А Валер засмяяўся…

 Зараз Сашульку хутка дваццаць пяць. І ніхто ўжо не сумняваецца ў тым, хто ў доме гаспадар, і хто на пабягушках у таленавітага музыкі….


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →