Месяц валицца

Месяц валіцца

 Сашка абудзіў мяне сярод ночы. (Ён гуляў на компутары)
 - Уставай, хутчэй! Ратавацца трэба! Месяц на зямлю валіцца! Ну, жа! Хутчэй! Бяжым!...
 Я прыпаднялася, паглядзела ў вакно. Так, месяц на зямлю, сапраўды, валіўся. Ён вісеў нізка над зямлёй, паміж дзвюма дамамі, насупраць нашага, і ляцеў проста на нас. Мне стала жахліва холадна, да жудасці.
  "Спакойна", - сказала я сабе.
 - Пайшлі на кухню, - сказала я Сашку, - паглядзім, як гэта там выглядае.

 На кухні месяц нікуды не валіўся, а плыў сабе спакойна па небе.
 - Ну, вось бачыш, - супакоіла я сябе і Сашку, - месяц нікуды не валіцца, гэта з пакоя ракурс такі.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →