Нерэальнае

               Ён быў выгадаваны так, каб быць неўпэўненым. Яна да іх сустрэчы не сустракалася з вялікімі праблемамі. Што б ні здаралася ў яе жыцці, было пераадольна, без непрыемных;
 Не, без непрымальных страт.
 Роўна настолькі складанымі былі перад ёй у жыцці перашкоды, наколькі ад яе патрабавалася яе ўласных намаганняў.
Хіба ж гэта не свае намаганні,  калі яны намаганні яе ж папярэдніх, ужо пераадоленых ёю праблем?
Ён сутыкаўся зусім з іншым да іх сустрэчы.
Ён меў толькі невырашаныя, або недавырашаныя праблемы. Спачатку гэта было з неадэкватнай, нават для яго ўзросту, цікавасьці да ўсяго, што сустракаў. Калі ён пасталеў, яму гэта здавалася любоўю, а не цікавасцю.
З назапашваннем страт, дробных і не вельмі, перш за ўсё ў ягонай галаве, ён адчуваў якіх неверагодных псіхалягічных намаганняў яму каштавалі ўсе ягоныя паразы. Непрымальных намаганняў. Чаму непрымальных? Таму, што нягледзячы на тое, што ў яго было ўсё, патрэбнае яму;
 нягледзячы на гэта, ён адчуваў усё, што меў не сваім. Не патрэбным яму. Ён ненавідзеў усё, што меў.
А ёй падабалася , ёй падабалася ўсё, што мела яна. Яна ад самага пачатку, з дзяцінства не была «пачамучкай». Яна чамусьці, нейкім чынам, адчувала, што ўсё ёй патрэбнае гэты свет ёй адкрые сам. Не, яна канешне ж ставіла пытанні старэйшым, але неяк паканкрэтней. Не  «чаму так?», а «чаму гэты хлопчык такі цікавы?» І ёй абавязкова нехта адказваў нешта кшталту «а, не чапай гэтага дурня». І яна не чапала, дурняў. Не, яна, канешне ж не казала такім дурням «дурань» пры раптоўнай сустрэчы, але яна так думала. І дзейнічала адпаведна, як з дурнямі, з мінімумам інфармацыі аб сябе. Яна так, як і ў дзяцінстве нейкім таямнічым чынам адчувала, што дурні, як і ўсе астатнія павінны баяцца невядомага, таму і была для іх невядомай. Спачатку яёнай быў толькі той хлопчык,  якога ахарактарызаваў «дурнем» вельмі разумны падказчык. Потым яёнымі сталі ўсе навокал. Сярод іх разумных ужо не было. Не было каму ёй падказваць.
Ну дурні ж? Дурні. Што яны здольныя падказаць Ёй?
Яму таксама не было каму нешта падказаць. Але па іншай прычыне. Ён сябе лічыў дурнем, змарнаваўшым сваё жыццё на абы што, а ўсіх, хто навокал аднолькава разумнымі, якія па-любому схлусяць і возьмуць нешта самае каштоўнае, бо апошняе, як апошняю кроплю цярпення. Нікому не хочацца звар'яцець, нават самаму ненармальнаму. І ён таксама не хацеў гэтага.
Але гэта адбылося.
Яна ўбачыла ў ім адзінага разумнага ва ўсім свеце.
Яна адчула наколькі  сумна быць адзінай разумнай у тым жа «гэтым» свеце. А ён палічыў яе такой жа няшчаснай менавіта з таго, што яна такая ж дурная, як ён. Ён спрабаваў дапамагчы ёй паразумнець, каб яна не была такой няшчаснай як ён. Крамя гэтага, ён нейкім чынам адчуў, што яна здольная і яму дапамагчы.  Яна для яго каштавала амаль столькі, колькі і ўсе яго страчаныя за ўвесь папярэдні час спадзяванні. А ён для яе каштаваў больш, чым усе яе дасягненні, якія ператварыліся для яе ў 1000 дробязей. 100 туды, 100 сюды; якая розніца? А ў яго ж, у разумнага няма і дзесятку дробязяў. Наколькі ж ён будзе ўзброены дробязямі супраць любых, самых цяжкіх цяжкасцей, калі з ім будзе і яе сотня. Наколькі ёй будзе цікава пазнаць ад яго, што рабіць ёй з яе тысячай дробязяў. Калі яна ўявіла, што ўжо пакінула яму сто дробязяў, дык адразу яе кальнула зусім нечаканая думка, - у яе ж застанецца 900, а не тысяча. А калі ён сапраўды разумнейшы, дык і гэныя 900 дробязяў утрымаць  для яе будзе пад  вялікім пытаннем.
Пакуль яна так разважала, сапраўды адбылося непрадказальнае. Да яго трапіла сотня яе дробязяў. Ён жа ш усёт-кі быў дурнем толькі знутры, а звонку яго такім лічыла ўжо зусім мала людзей. Яе памочнік, які фармальна выконваў абавязкі яе ўладальніка па  менавіта гэтай сотні дробязяў, яе якбы загадчык, якога яна лічыла амаль разумным, дурнем..... Выклаў яму ўсё, што сам аб ёй ведаў. Што  ведаў загадчык? А што ён мог ведаць крамя таго, што сам будзе раздушаны, як казурка самай разумнай, адразу як толькі будзе ёй непатрэбны. Бо нешта ўсёж ткі аб ёй ведаў. Для нашага героя, якога клікалі Шанец, інфармацыя загадчыка Фартуны была апошняй у гэтым свеце. Яму нарэшце пашанцавала. Ён пакінуў той свет, у якім кіруе адная толькі Фартуна.
А загадчыка таго клікалі, смех казаць як, )
Яго клікалі – Прадбачлівасць.


Рецензии