У з-з-з-зуб дам...

У з-з-з-зуб дам...

 Бязладныя думкі

 …Сніцца сон, быццам пішу рэцэнзію на нечы верш… Аўтара верша не памятаю, і сам верш не памятаю, а рэцэнзія была такая:

                З выгляду моцны,
                На зуб не спрабуй…
                Бо зломіш адразу,
                Калі ты дурны…

 Прачнулася. Паглядзела на гадзіннік. Гадзіна ночы.

 І ўспомнілася па аналогіі:

 - Я зараз табе ў з-з-з-зуб дам, - казала Любка нахабным аднакласнікам. І тыя спыняліся агаломшана: як гэта так  можна даць у зуб! У адзін зуб! У адзіны! Ювелірная праца. І сыходзілі ў куток разважаць, як гэта можна даць у адзін-адзіны зуб. І зусім забываліся, якія ў іх былі прэтэнзіі да Любкі.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →