Красавицкия катаклизмы

Красавіцкія катаклізмы

 Дзень абяцаў быць ясным і цёплым. Неба было сінім, а гарызонт афарбаваўся ў ружовы колер. Свежае паветра і смарагдавая трава на траўніках. Дзе-нідзе ў цені за кустамі хаваліся счарнелыя спечаныя рэшткі снегу. Я ішла ў школу, у першы "Д" клас, цешачыся вясне і надыходзячаму лету. Скакала праз лужыны.
 З горкі, перасякаючы дарожку, бег бурны  раўчук, які ўтварыўся  ад расталага снегу.

 На школьным ганку абіваліся два маіх аднакласніка,  Толік з Валеркам.
 - Ідзі дадому, - сказаў мне Валерка, -  Сёння заняткі ў школе адмяняюцца, таму што цёплая плынь змяніла сваё рэчышча.
 "Цёплая плынь - гэта, напэўна той раўчук, міма якога я праходзіла", - падумала я і радасна пабегла дахаты.
 ***
 …У той дзень па чынніку таго, што цёплая плынь змяніла рэчышча, заняткаў у школе не было…
 …Гэта было першае красавіка, і хтосьці вельмі ўдала пажартаваў…


Рецензии