Як малатком па цвику

Як малатком па цвіку

 Ў канцы абедзеннага перапынку забег да мяне Балбатун. Паклаўшы мне на стол два пірожных, ён плюхнуўся ў крэсла побач, адкінуўся выкшталцона на спінку, выцягнуў ногі, паклаў локці на падлакотнікі і пачаў размаўляць.
 Усе мае супрацоўніцы ў гэта імгненне спынілі гутаркі паміж сабой і адначасова павярнуліся, кожная да свайго манітора, і пачалі засяроджана і сур'ёзна працаваць, кожная над сваім праектам.

 Тут заходзіць Конік. Зірнуў ён на патыліцу Балбатуна так, як мог бы паглядзець малаток на цвік, збіраючыся яго адным ударам загнаць у дошку па шляпку.
 Падняў Балбатун вочы ўгору і паглядзеў на Коніка прастадушна-наіўна. Але Конік ужо справіўся і глядзеў карэктна-ветліва.

 "Ну, мне і дастанецца, - падумала я, - і ад Коніка, хоць я для яго ніхто… І ад мілых супрацоўніц…"


Рецензии
"ён плюхнуўся на крэсла" - "ён плюхнуўся ў крэсла"
"Падняў Балбатун вочы ўгару" - "Падняў Балбатун вочы ўгору"

Ян Борщевский   22.12.2014 16:57     Заявить о нарушении