Га па беларуску

Га
 ***
 Звонкаму "Г" у рускай мове адпавядае глухое "К".
 Звонкаму "Г" у беларускай мове адпавядае глухое "Х".
 "Га?" - вельмі ёмістае беларускае пытанне: "Будзьце ласкавы, паўтарыце гучней, я не чуў вашых апошніх слоў".
 Вымаўлены шэптам, яно гучыць як "Ха".
 ***
 Гэты выкладчык у нас кагосьці адзін раз падмяняў. Я нават імя яго не памятаю. А каго ён падмяняў? Таксама не памятаю. Быццам бы Разнясловіча падмяняў. Не, не Разнясловіч, па-іншаму гучала гэта прозвішча, Толькі як яно гучала, не памятаю. Але разносіў ён нас грунтоўна, усю групу адразу. "Вам усім трэба ісці на курсы для пачаткоўцаў па арыфметыцы!..." - гучна крычаў ён на практычных занятках па матаналізу…
 ***
 Новы выкладчык зайшоў у аўдыторыю неяк вельмі нясмела і ціха. Нясмела сёў за стол, нясмела адкрыў журнал, і нясмела выклікаў да дошкі па спісе, прачытаўшы ў журнале:
 - Коневеча.
 - Га, - паправіла Жана Коневега, не ўстаючы з месца.
 Выкладчык паглядзеў на яе са здзіўленнем, затым ізноў апусціў вочы ў журнал:
 - Коневеча. - паўтарыў ён.
 - Га, - ізноў сказала Жана Коневега, па-ранейшаму не ўстаючы з месца.
 Выкладчык ізноў утаропіўся на яе, не разумеючы, што трэба ад яго гэтай дзяўчыне…

 - Коневега, а не Коневеча, - паправіла Люда Лазарэчіч з месца.

 …З тых часоў Люда звала Жану - Коневеча…


Рецензии
ёмкае слова - га

Барбара Спотка-Козиуска   27.12.2014 03:25     Заявить о нарушении