Развод па смаргоньску

Развод па-смаргоньску

  Падчас генеральнай уборкі Тэрэза знайшла ў пісьмовым стале мужа плёнку. Згараючы ад цікаўнасці, яна надрукавала фатаграфіі, і, прагледзеўшы іх, пераканалася, што муж ёй здраджвае. На ўсіх здымках яе Стас стаяў побач з ненавіснай суперніцай Гэлей. То справа, то злева. І колькі людзей ні было на здымцы, яны заўсёды побач.
  Паплакаўшы трохі ў насоўку, Тэрэза патэлефанавала свякрухі, і паведаміла ёй гэту жудасную вестку.
  - Ну, я з ім разбяруся, - паабяцала тая. І тут жа, патэлефанавала сыну, і з месца ў кар'ер, зрабіла яму наганяй. Як ён ні ўпарціўся, ні адмаўляў, здымкі паказалі іншае: здрадзіў. Чаму ўсюды побач?
  ***
  Праз паўгода Тэрэза і Стас развяліся.
  ***
  А яшчэ праз паўгода Стас жаніўся, толькі не на Гэле, а на касірцы з найблізкага гастранома…


Рецензии