Схвапнасць

Шчабечуць птушкі за вакном.
Аб чым яны – мне не ўявіць.
Што пэўна птушкіна, сваё,
для іх, і толькі - мне ўцяміць.

Але так хочацца ў вакно,
як і праз шчыліну глядзець;
хаця б каб здольны быў сваё
куды схачу данесьці й спець.

З чаго – з чаго?)
Чаго пяюць?
Што ранавата ім быць тут.
Няхай да часу. Холад, жуць.
Але і ў выраю статут.

Статут ва ўсіх амаль краях.
Ў міры. У кожным, дзе свае;
дзе ёсць агульны добры дах
для часткі боскага, і мне.

30.06.2014г


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.