Шон Маклех - Гарады uсе сiнiя
Пераклад з украінскай
“Сівы ранак ўпаў на горад сіні.
Камень спаў – толькі дождж шапацеў у рынах.”
(Майк Йогансен)
Гарады ў тым краі ўсе сінія
Ці то ад смугі, ці то ад смогу,
Даўней былі ў цемры, бо мроілі -
Сёння шапоча дождж.
Сёння вайна.
Людзі забылі, як плакаць.
Сёння плакаты - калі не на сценах,
То ў душах, і кожнае сэрца - мішэнь.
Шклянавокі чужынец жыве па законе інстынктаў,
Глядзіць на людзей, як драпежнік.
Якісьці юнак,
У якога замест думак - завучаныя фразы,
Замест пачуццяў - метамфетамін,
Прыйшоў на вайну, пра якую марыў
Ад самай калыскі,
Таму што дзяржава, якая яго ўзгадавала,
Хворая на абодва паўшар’і
Свайго чэрапа неандэртальскага.
Ён так любіў забіваць,
А сягоння едзе дадому
У цеснай скрыні,
Наеўшыся жалезных сліў.
Калі б хто спытаў: “Навошта?”
Ён бы не патлумачыў,
Бо думаць яго не вучылі,
А толькі верыць правадыру-эрзацу
Ды цытатніку зашмальцаванаму.
Заўчора - смаркач,
Учора - жаўнер у казармах
Імперыі ненажэрнай,
А сёння - проста мярцвяк,
Якога забілі ў скрыню
І вязуць цераз мяжу,
А заўтра зарыюць
Глыбока ў глебу
Таемна, без гонару і ўшанаванняў.
А горад - ён застанецца сінім
І крыху замроеным -
Як заўжды.
Зацемка:
Я пра Белфаст і Ольстэр, пра жаўнераў Брытанскай імперыі і падзеі 1969 года. А вы пра што падумалі? (зацемка Аўтара)
Свидетельство о публикации №214070201376
А вам желаю доброго здоровья и творческих идей.
С уважением.
Юрий Симоненков 20.12.2023 18:45 Заявить о нарушении