Первая - лучшая!

         ПЕРШАЯ – ЛЕПШАЯ!

                ( Газета “Ашмянскі веснік”,
                12 ліпеня 2014 года № 51 ).


Калыска-маці, школа наша ПЕРШАЯ!
Ты – першая па назве і ў быцці.
Хачу аддзячыць гэтым вершам я
За тое, што была ў маім жыцці.

Тут нас вучылі цуда-педагогі:
Арлоўская, Савіцкі, Цукерзіс...
Ты адкрывала нам шляхі-дарогі,
Ты акрыліла нас і узняла увысь.

Дзе б я ні быў,- заўсёды помніць буду
І першы клас, і першы школьны вальс,
І аднакласнікаў ніколі не забуду,
Але найбольш, мае настаўнікі,- ўсіх вас.

Цаню і помню Луню, Кісялёву,
Лясную, Фішкіна, Прыстром,
Аўчыннікава, Зенчанку, Шастову…
У гэтым радзе – Сідаровіч і Пятроў,

І Зыль, і Ральчык, Міхалкевіч,
Леурда, Верхаводка, Касюдэк,
І наш дырэктар – слынны Захаркевіч,-
Выдатны кіраўнік і добры чалавек.

Гады прайшлі. Мы ўсе даўно не дзеці,
І ў іншай школе быў і я дырэктар сам,
А ПЕРШУЮ,
усё ж,лічу найлепшай ва ўсім свеце.
І кожны раз сюды прыходжу, як у Храм.

         Гэтым сваім вершам я вітаў аднакласнікаў на сустрэчы з нагоды 50-годдзя заканчэння (ў 1964 г.) ашмянскай сярдняй школы № 1, якую мы наладзілі напрыканцы чэрвеня ў памяшканні нашай  alma mater. Так, сапраўды, мы ўсе даўно ўжо не тыя няўрымслівыя хлопчыкі і дзяўчынкі, а даволі сталыя, мажныя і сур’ёзныя мужчыны  і жанчыны, пабудаваўшыя сваё жыццё і сем’і. Дастаткова сказаць, што ў сямействах усхіх 16 удзельнікаў юбілею ёсць 28 дзяцей, каля 60 ўнукаў і 2 праўнукі.
         
         Але зараз, у думках і ўяўленнях, мы ізноў вярнуліся на паўстагоддзя назад, і ва ўспамінах адзначаем, што родная школа была і ёсць выдатнай навучальнай установай з цудоўнымі традыцыямі і стабільным саставам настаўнікаў-прафесіяналаў. Мы любім сваю школу, толькі крыху шкада, што яна ўжо знаходзіцца не ў тым, прывычным нашаму воку, будынку, а ў іншым – новым, што, у сваю чаргу, не можа не радаваць, бо сучаснае пакаленне вучняў мае такія раскошныя ўмовы для заняткаў.
         
         Ітак, нас сабралася 16 былых выпускнікоў:
Чэслаў Пятровіч, Галіна Ганусевіч, Пётр Шакола, Валянціна Проніна, Ала Шацман, Эдуард Баркоўскі,
Алена Пагарэлава, Святлана Зарэмба, Раіса Хадаровіч, Таццяна Яфімцава, Ева Адамовіч, Вера Жаб’юк, Галіна Яшкуль, Валянціна Казлоўская, Ларыса Лаўрышкова, Ганна Васілеўская.   З Розай Ялавай у Канадзе і Ісаакам Шкляверам у Ізраілі мы размаўлялі па скайпу (21 век!), за што шчыра дзякуем Андрэю Машуту, загадчыку кабінета інфарматыкі СШ № 1.

         Некаторыя аднакласнікі не змаглі прыехаць ў Ашмяны,  нехта - па стану здороўя, хто – па іншых прычынах, а хтосьці, на вялікі жаль,  ужо і пайшоў з жыцця. Мы ўсіх успомнілі пайменна, і ў школе, і пасля, на  застоллі.

         У прызначаны час былых выхаванцаў  у маляўнічым двары школы сустракаў і вітаў дырэктар, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэна Францыска Скарыны Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі. Ён расказаў пра гісторыю навучальнай установы, будаўніцтва сучаснай школы, правёў гасцей па класах і кабінетах. Затым Рамуальда Іосіфаўна Ануфрыева прадоўжыла экскурсію ў школьным музеі. Мы з цікавасцю і задавальненнем разглядалі стэнды і экспанаты, слухалі расповед загадчыцы музея аб вучнях і настаўніках, аб традыцыях, здабытках,  дасягненнях і поспехах калектыву.

         Дарэчы, спецыяльна для нас абсталявалі стэнд, на якім выставілі фотаздымкі нашых класаў з 1953 па 1964 год і некалькі сучасных фатаграфій.

         Падзякаваўшы за сустрэчу і распісаўшыся ў кнізе водгукаў музея, накіраваліся да закансерваванага будынка старой школы, нетаропка абышлі яго наўкол уздоўж металічнай сеткі агароджы, сумнымі позіркамі адзначылі
запусценне забітых дошкамі вакон і дзвярэй і накіраваліся к цэнтру горада.

         Вечар прадоўжылі ў новым прыгожым кафэ “Стары горад”, рэканструяваным (лічы: пабудаваным нанова) будынку былой спартыўнай школы, дзе амаль што ўсе мы ў свае школьныя гады займаліся ў спартыўных секцыях.Застолле прайшло ў цёплай душэўнай абстаноўцы і закончылася далёка за поўнач. Было сказана шмат добрых слоў і тостаў на адрас настаўнікаў і былых вучняў, гучалі вершы і песні, прызнанні ў каханні і дружбе давеку… Незлічона разоў паўтаралася: “А вы памятаеце.., а вось у … класе, а Яўгенія Іванаўна..,
а я помню… “, - усе паглыбляліся ва ўспаміны.Разыходзіліся ў добрым настроі, дамаўляючыся аб новых сустрэчах.

       Назаўтра наведалі першую настаўніцу Валянціну Антонаўну Касюдэк, выказалі ёй словы павагі і падзякі за працу, чуласць і дабрыню да вучняў, пажадалі здароўя і добрага настрою. Пасля, развітаўшыся з горадам і сябрамі, раз’ехаліся па дамах дзяліцца ўражаннямі ад юбілею са сваімі роднымі і блізкімі.

       Нехта ў мяне спытаўся: “А што застаўляе вас, колішніх выпускнікоў, праз столькі гадоў прыходзіць, прыязджаць, сустракацца са школай?”. На гэта пытанне я адкажу словамі сваёй аднакласніцы Розы Ялавай, якая зараз жыве ў Канадзе: “Мусіць, мы едзем за цеплынёй родных мясцінаў, за бацькоўскім цяплом. Усё гэта жыве ў нашай памяці, а душа прагне вярнуцца і прыпасці да вытокаў свайго станаўлення. Нам трэба іх бачыць, чуць, адчуваць на дотык, проста прытуліцца да родных сценаў. Вось чаму мы ідзём,як у Храм, на паклон к сваёй старой школе.”  І гэтым усё сказана!

                Пётр ШАКОЛА.               
                Фота аўтара


ПЕРВАЯ – ЛУЧШАЯ!

Колыска-мама, школа наша ПЕРВАЯ!
Мы стали взрослыми, твои ученики,
Но между нами связь не прервана –
Вот, в благодарность, я пишу тебе стихи.

Здесь нас учили чудо-педагоги:
Орловская, Савицкий, Цукерзис…
Ты открывала нам шляхи-дороги,
Ты окрылила нас – и мы взлетели ввысь.

Где бы ни был – всегда я помнить буду
И первый класс, и первый школьный вальс,
И одноклассников своих я не забуду,
Учителей моих, наставников, - всех Вас:

Ценю и помню Луню, Киселёву,
Лесную, Фишкина, Пристром,
Овчинникова, Зенченко, Шестову,
В когорте этой Сидорович и Петров.

И Зыль, и Ральчик, Михалкевич,
Леурдо, Верховодко, Касюдек,
И наш директор, славный Захаркевич,-
Отличный, мудрый шеф и добрый человек…

Года прошли. Мы все давно не дети.
Да был и я директор средней школы сам.
Но ПЕРВУЮ считаю всё же лучшей в целом свете,
И всякий раз в неё вхожу я, как во Храм.
    
          Этим своим стихотворением я приветствовал одноклассников на встрече в связи с 50-летием окончания (в 1964 г.) ошмянской средней школы № 1, на которую мы собрались в конце июня в помещении нашей alma mater. Так, действительно, мы все давно уже не те непоседливые мальчики и девочки, а довольно взрослые, солидные и серьёзные мужчины и женщины, построившие свою жизнь и семьи. Достаточно сказать, что в семействах всех 16 участников юбилея есть 28 детей, около 60 внуков и 2 правнука.

          Но сейчас, в мыслях и воображении, мы опять вернулись на полстолетия назад, и в воспоминаниях отмечаем, что родная школа была и есть отличным учебным заведением с прекрасными традициями и стабильным составом учителей-профессионалов. Мы любим свою школу, только немного жаль, что она уже находится не в том, привычном нашему глазу, здании, а в ином – новом, что, в свою очередь, не может не радовать, ибо нынешнее поколение учащихся имеет такие роскошные условия для занятий.

          Таким образом, нас собралось 16 бывших выпускников:

          Чеслав Петрович, Галина Ганусевич, Пётр Шаколо, Валентина Пронина, Алла Шацман, Эдуард Барковский, Елена Погорелова, Светлана Заремба, Раиса Ходорович, Татьяна Ефимцева, Ева Адамович, Вера Жабьюк, Галина Яшкуль, Валентина Козловская, Лариса Лавришкова, Анна Василевская. С Розой Яловой в Канаде и Исааком Шклявером в Израиле мы разговаривали по скайпу (21 век!), за что  искренне  благодарим Андрея  Машуту, заведующего  кабинетом информатики СШ № 1.

          Некоторые одноклассники не смогли приехать в Ошмяны, кое-кто – по состоянию здоровья, кто – по иным причинам, а кто-то, к большому сожалению, уже и ушёл из жизни. Мы всех вспомнили поимённо, и в школе, и позже, на застолье.

         В назначенное время бывших воспитанников в красочном дворе школы встречал и приветствовал директор, заслуженный учитель Республики Беларусь, кавалер ордена Франциска Скорины Михаил Марьянович Гружевский. Он рассказал про историю учебного заведения,  строительство современного здания школы, провёл гостей по классам и кабинетам. Затем Ромуальда Иосифовна Ануфриева продолжила экскурсию в школьном музее. Мы с интересом и удовольствием рассматривали стенды и экспонаты, слушали повествование заведующей музея об учениках и учителях, о традициях, приобретениях, достижениях и успехах коллектива.

          Кстати, специально для нас оборудовали стенд, на котором выставили фотографии наших классов с 1953 па 1964 год и несколько современных фотоснимков.

          Поблагодарив за встречу и расписавшись в книге отзывов музея, направились к законсерви- рованному зданию старой школы, неторопливо обошли его кругом вдоль металлической сетки ограждения, грустными взглядами отметили запустение забитых досками окон и дверей и двинулись в центр города.

          Вечер продолжили в новом красивом кафе «Старый город», реконструированном (считай: построенном заново) здании бывшей спортивной школы, где почти что все мы в свои школьные годы занимались в спортивных секциях. Застолье прошло в тёплой душевной обстановке и закончилось далеко за полночь. Было сказано много добрых слов и тостов в адрес наставников и бывших учеников, звучали стихи и песни, признания в любви и дружбе навек… Бесчиссленно повторялось: «А вы помните…, а вот в … классе, а Евгения Ивановна..., а я помню…»,- все окунались в воспоминания. Расходились в отличном настроении, договариваясь о новых встречах.

          Назавтра навестили первую учительницу Валентину Антоновну Касюдек, высказали ей слова уважения и благодарности за труд, отзывчивость и доброту к ученикам, пожелали здоровья и хорошего настроения. Затем, попрощавшись с городом и друзьями, разъехались по домам делиться впечатлениями от юбилея со своими родными и близкими.

          Кто-то у меня спросил: «А что заставляет вас, прежних выпускников, через столько лет приходить, приезжать, встречаться со школой?»  На этот вопрос я отвечу словами своей одноклассницы Розы Яловой, которая сейчас живёт в Канаде: «Наверно, мы едем за теплотой родных мест, за родительским теплом. Всё это живёт в нашей памяти, а душа жаждет вернуться и припасть к истокам своего становления. Нам нужно их видеть, слышать, ощущать, просто прислониться к родным стенам. Вот почему мы идём, как в Храм, на поклон к своей старой школе.» И этим всё сказано!

 


Рецензии