Ох ужо гэны кацяра...

Ох ужо гэны кацяра

 Кацяра жоўтага, пясочнага колеру важна разваліўся на праезнай частцы паміж двума прыпаркаванымі аўтамабілямі.

 Калі я падышла да яго, ён паглядзеў на мяне і сказаў:

 - Ну, чаго табе трэба…. Далей ідзі… - так жаласна, жаласна.

 Не стала я яго слухаць, а сцягнула на ходнік з праезнай часткі, а ён пры гэтым енчыў:

 - Адстань, чаго прычапілася..

 Але я не адстала і давалакла яго да пад'езда.

 …Калі я вярталася іншай дарогай, яшчэ здалёк заўважыла: ляжыць ён ізноў на праезнай частцы, толькі ў іншым месцы разваліўся. Як у хаце на печцы.

 А я хутчэй пабегла дадому, каб не бачыць, як якая-небудзь машына наедзе на яго. Раз вырашыў скончыць жыццё па коламі, усё адно калі-небудзь ды кінецца…

 …А потым доўга ў мяне балела сэрца і сумленне…

 …Праз два дні прабягаю ў тым раёне. Гляджу, сядзяць бабкі на лаўцы. А перад імі сядзіць гэты жоўта-пяшчаны кот. Абкруціў ногі хвастом, сур'ёзны такі, слухае бабчыну гутарку…

 Жывы… І як камень з душы зваліўся…


Рецензии
самастойны кот

Владимир Короткевич   03.01.2015 13:13     Заявить о нарушении