Мусик на беларускай мове

Мусік

  У пад'ездзе Сашка з Лёшкам убачылі маленечкага чорнага кацяня, худога, бруднага і галоднага. Калі яны даведаліся, што гаспадары гэтага кацяняці - сям'я алкаголікаў, Сашка заплаціў ім рубель, і прынёс кацяня дахаты.
  - Гэта котачка, - растлумачыў ён мне, - і мы назвалі яе Мусяй.
  - Гэта не Муся, а Мусік, - паправіла я.
  Здавалася, быццам Мусік займаўся урынатэрапіяй, і кожны дзень прымаў адпаведныя ванны. Ён быў такі маленечкі, што змяшчаўся ў мяне на далоні.
  Пасля таго, як я яго вымыла, і поўсць яго высахла, ён стаў дзівоснага цёмна-карычневага колеру з залацістым адлівам. У цемры ён здаваўся чорным.
  Увесь першы вечар знаходжання Мусіка ў нашым доме я трымала яго на каленах, ён высыхаў загорнуты ў ручнік, а ў кватэры было досыць холадна.  Васька прыняў Мусіка добразычліва, Васька, наогул, добры кот.
  І Мусік стаў жыць у мяне на каленах, калі я была дома. Калі мне трэба было штосьці рабіць, я перасаджвала яго на плячо.
  Мусік падрос. Зараз, калі я вярталася дахаты, Мусік сустракаў мяне ля дзвярэй,  хутка караскаўся на мяне, як на дрэва і ўсаджваўся на плячы. 
  Сашкіны прыяцелі далі яму мянушку - Мелкі.
  - Які твой Мелкі шкодны, - казалі яны. Кот і на іх спрабаваў забрацца, як на дрэва. Ён, напэўна лічыў, што людзі для таго і існуюць, каб на іх залазіць.


Рецензии
"мяне ў дзвярэй" - "мяне ля дзвярэй"

Владимир Короткевич   03.01.2015 13:14     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.