Битва якая не адбылася

Бітва не адбылася

  Быў цудоўны травеньскі дзень. Усё было чыстым і свежавымытым: і зіхатлівае блакітнае неба з пухнатымі белымі аблачынкамі, і далікатная лістота дрэў, і ярка-зялёная трава. І само паветра было чыстым, свежым і празрыстым.
  "Навошта Васька будзе сядзець дома, у такое цудоўнае надвор'е?" - падумала я, і вынесла ката на вуліцу.
  На вуліцы я пасадзіла ката на зялёную траўку і стала чакаць, калі ён пачне цешыцца. А ён, не зважаючы ні на што увагі, раптам пабег у нейкія брудныя кусты. Незадаволеная яго паводзінамі, не разумеючы, навошта ён туды пабег, я пайшла за ім. І там усё стала ясна. У кустах, у баявой пазіцыі, стаяў другі кот. Убачыўшы Ваську, ён выдаў баявы кліч. Васька, стаўшы ў патрэбную пазіцыю, таксама выдаў баявы кліч.
  "Толькі гэтага мне не хапала." - падумала я. - "Яшчэ набярэцца ад гэтага ката якой-небудзь заразы".
  Узяўшы Ваську ў рукі, я панесла яго з поля бою. Ён дрыжаў, і быў пругка-цвёрды, як сціснутая спружына. Заведзеную энергію трэба было кудысьці скінуць, і ён, не доўга думаючы, упіўся зубамі мне ў запясце. Я падумала, што калі я паспрабую яго адарваць, то адарву разам з рукой, так глыбока ён усадзіў зубы. Тады я спачатку асцярожна пасадзіла яго на зямлю, і вольнай рукой пляснула яго па галаве. Васька апамятаўся, адпусціў маю руку, і паглядзеў вінавата.
  На гэтым шпацыр скончыўся, і я аднесла ката дахаты.
  Увечар рука распухла ў два разы. 
  На наступны дзень я пайшла да траўматолага, і лекар мяне здзіўлена пытаў:
  - Што вы рабілі з катом, што ён так вас укусіў?
  Пасля гэтага па начах кот з вінаватым выглядам прыладкоўваўся побач з маёй рукой, і спрабаваў лячыць яе сваім спосабам. Я яму не замінала, хай лечыць.


Рецензии