У садзе

У садзе

 ...Поўзаю па зямлі ў Садзе, збіраю яблыкі. Зямля вельмі падобная на нечы велічэзны жывот, такая ж мяккая і пругкая, пакрытая тонкім пластом глейкай, слізкай гразі. І я поўзаю па гэтым чорным жываце Зямлі, баюся праваліцца ў яе нетры, жадаю хутчэй сабраць усе яблыкі і папаўзці з чорнага жывата на зялёную траўку, а яна - зусім побач, у двух метрах ад мяне. Трэба толькі абавязкова сабраць усе яблыкі…

 …А яблыкі-то ўсе ляжаць разламанымі на палоўкі, чырвонабокія, і жаўцее іскрыстай шаццю няроўны надлом. І чысценькія яны, не гледзячы на тое, што ляжаць у чорнай гразі…


Рецензии
"…А яблыкі-то ўсе ляжаць разламанымі на палоўкі, чырвонабокія, і жаўцее іскрыстай шаццю няроўны надлом. І чысценькія яны, не гледзячы на тое, што ляжаць у чорнай гразі…"

Владимир Короткевич   28.12.2014 22:06     Заявить о нарушении