Пач

Калматая маса хмар суцэльным покрывам захінала ўсё неба, несупынна і павольна рухаючыся, сеяла на зямлю мелкі халодны дождж. На выспе, дзе знаходзіўся Сцёпка апошні тыдзень, не было нічога, акрамя скасабочанай адрыны і вежы, якая узвышалася за пакалашмачаным дахам недарэчнай будыніны неяк адмыслова і дзіка. Пад моцным напорам ветру вежа паціху разгойдвалася. Сцёпка з жахам глядзеў на яе, баючыся, і аднаразова чакаючы, што яна зараз рухне.
 “Там жа людзі...” – мільганула думка. І, нібыта, пачуўшы яе, па знешней лесвіцы вежы пабеглі-пасыпаліся танюткім ручайком маленькія чалавечкі. А вежа разгойдавалася ўсё мацней і мацней, павольна апускалася, пакуль не рухнула на зямлю, апынуўшыся напалову ў вадзе.
 Людзі, як страціўшы розум, таксама натоўпам кінуліся ў ваду, шукаючы там паратунку. Потым, нібыта апамятаўшыся, зноў павярнулі да берага.
 Але раптам з глыбіні воднай прасторы, амаль да самай паверхні, усплыло нейкае мнагарукае мнагагаловае дзіва, пачуўся мнагагалосы, тужлівы, ці то стон, ці то вой. І дзіва, ахапіўшы ўсіх, хто знаходзіўся ў вадзе, сваімі шматлікімі рукамі, пацягнула іх у глыбіню. І ніхто не выратаваўся... 
 Сцёпка з адчаем назіраў за гэтым, пакуль усё не пачало завалаквацца туманам, гаснуць, знікаць...
 …Свет, праходзячы праз вакно, адбіваўся на падлозе няправільнымі ромбамі рознага памеру. За вакном шапацеў бэз. Цені ад яго лісця стваралі на ромбах мудрагелісты пераменлівы узор.
 Цёмна-карычневы, амаль чорны, кот Мус нецярпліва рабіў кругі па пакоі, вуркатаў і церся бокам аб усе рэчы, што трапляліся на дарозе – прасіўся на двор.
 Сцёпка нехаця падняўся і пасунуўся адчыняць дзверы. Мусс радасна пабег наперадзе, нібыта паказваючы шлях.
 На двары буяла лета. Выскачыўшы вонкі, кот чамусьці пабег убок, гледзячы ўгару. Раптам аднекуль з’явіўся другі кот, у два разы большы, і таксама пабег у тым жа напрамку. Сцёпка, хвалюючыся за свайго ката, пайшоў да іх. Але чужынец, не звяртаючы на Муса ніякай увагі, чамусьці таксама гладзеў угару. Тады і Сцёпка глянуў на неба. Там, у сіняй глыбіні, плануючы, павольна зніжаліся, падалі уніз два звычайных пярэстых пеўня. “Як яны там апынуліся?” – мільганула думка. “Напэўна, ад коршака адбіліся... Вось, малайцы...” – ён кінуўся адчанять вароты. Пеўні павольна апусціліся на зямлю. У крыві, вельмі стомленыя, яны стаялі побач, і, з годнасцю раскланіваліся. Сцёпка ніяк не мог разгдедзець, ёсць у іх галовы ці не.
 - Заходзьце, калі ласка... Адчувайце сябе як дома.
 Але тыя вагаліся, не вырашаючыся ўвайсці: ці чакае іх тут яшчэ большая небяспека?
 Тут зноў усё паплыло перад вачыма, і Сцёпка прачнуўся канчаткова.
 Паступова выявіліся абрысы знаёмага пакоя. Хлопец пакруціўся ў ложку, уладкоўваючыся ўтульней, і паспрабаваў зноў заснуць. Але нічога не атрымалася. Ён нехаця падняўся і глянуў на будзільнік. Было а палове пятай. Уставаць яшчэ рана, але спаць ён ужо не мог, і вырашыў, што лепш прагуляцца перад працай па гарадку, чым круціцца з боку на бок, чакаючы будзільніка.
 ...Падыходзячы да цэнтральныга парку, ён заўважыў, што з усіх бакоў адначасова пачалі насоўвацца чорныя навальнічныя хмары, зрэдку ціха грамыхаючы. Яны рухаліся неяк дзіўна, па коле, паступова звужаючы вольнае месца, як быццам на небе павольна зачыняўся затвор вялікага фотаапарата.
 Да бліжэйшага прыпынку, дзе была магчымасць схавацца ад залевы, было не меней трох кіламетаў, і таму Сцёпка змірыўся з тым, што давядзецца прамокнуць наскрозь, але чамусьці поскорыў крок, нібыта спадзеючыся на нешта. І калі над галавой застаўся вольным ад хмар невілікі кавалак неба, хмары раптам, такім жа чынам, па коле, пачалі павольна рассоўвацца ўсё далей і далей, пакуль не зніклі за небасхілам.
 Ад здзіўлення хлопец спыніўся і ўтаропіўся у неба - “Ну і ну... Калі б хто сказаў, не паверыў бы, што так бывае...” – круцілася ў галаве.
 --- ...Як так атрымалася, што ў зыходнай кропцы апынуўся старонні аб’ект? – Сцёпка здрыгануўся, яму здалося, што прагучаўшыя словы датычацца менавіта яго, і вырашыў высвятліць неадкладна, у чым справа і азірнуўся. Па сцежцы ў яго бок павольна ішлі два юнака. Апранутыя ў бездакорныя строі, яны былі падобны на двух манекенаў з бліжэйшага універсаму. Доўгія, папялістага колеру валасы, былі перахоплены тонкім раменьчыкам, на якім пасярод ілба зіхацеў ці то ліхтарык, ці то нейкі дзіўны каштоўны камень. “Ну, зусім як два Руматы... і што ім ад мяне трэба?” – падумаў хлопец, і задзірліва паглядзеў на незнаёмцаў. А тыя проста прайшлі міма, не звярнуўшы на Сцёпку ніякай увагі.
 Сцёпка паплёўся, было, за імі, не ведаючы і не думаючы навошта, быццам яго цягнула магнітам, але тыя раптоўна зніклі за паваротам сцежцы няведама куды.
   Страціўшы ўсякую цікавасць да прагулкі, Степка паплёўся на працу. Калідоры телекама сустрэлі яго прахалоднай, гулкай цішынёй: у такую рань тут нікога, акрамя прыбіральніц і вартаўніка не бывае. У процілеглым канцы калідора нечакана гулка хлопнула: з кабінета, куды Сцяпан накіроўваўся, раптам, як апараная выскачыла прыбіральніца Наталка, злосна ляснуўшы дзвярыма. Несупынна аглядаючыся, і штосьці мармычучы пра сябе, яна кінулася наперад, і ўрэзалася ў Степку, ледзь не збіўшы яго з ног.
 – Ходзюць тут... – пачала было яна, але раптам твар яе праяснеў, і, узяўшы Сцёпку пад руку, адвяла яго ў бок і запыталася: – Колькі каштуюць твае шкарпэткі?
 Убачыўшы здіўлены Сцёпкін твар, прадоўжыла:
 – Я запрашаю цябе на хаўтуры коткі маёй бабулі. А усім запрошанным гасцям я збіраюся купіць чорныя шкарпэткі...
 “Чаму яна пытаецца пра кошт, а не пра прамер?...” – толькі і падумаў Сцепка, але спытаць нічога не паспеў, бо Наталка раптам яго кінула, і пабегла далей, убачыўшы сваю лепшую сяброўку:
 – А, Настачка – ужо здалёк пачуў Сцёпка, - ці ведаеш ты, які бліжэйшы самалёт ляціць да нашай Пагарэлкі?.. Мне трэба своечасова паспець на сабачае вяселле...
 – Ці ты з глузду з’ехала, ці што? – пачуўся Настачкін адказ, але Сцепка болей нічога не чуў: ён  ужо быў у сваім кабінеце, і тое, што ён там убачыў, захіліла ўсе папярэднія непаразуменні. Нягледзячы на ранні час, яго шэф сядзеў на сваім працоўным месцы. Але не гэта было самае дзіўнае. На стале дыміўся імбрычак, і ляжалі бутэрброды на талерках. Шэф рассеяна памешваў у кубку, а насупрать яго сядзелі юнакі, з якімі Сцёпка сутыкнуўся ў парку. Яны аб нечым ціха размаўлялі.
 Калі Степка, прахапіўшыся, накіраваўся на сваё працоўнае месца, юнакі ўсталі і, развітаўшыся, сышлі.
 ... Пад сталом сядзеў стары знакомы гмен, амаль непрыкметны, толькі сінія вочы зіхацелі з пад нізка насунутага капялюша.
 – Ну, сышлі, нарэшце... – ціха прамовіў ён... -  Мне тут ўжо надакучыла сядзець...
 – Хто гэта? – спытаў Сцёпка.
 – Гэта творны. Яны з'явіліся, каб навесці парадак. Адным словам, нашых усіх сабралі і адправілі дахаты. Для гэтага зрабілі штучны шлях. Адзін я застаўся. А твайго начальніка туды выпадкова зацягнула. Пагладзі на яго, ніяк не можа апрытомнець  - І гмен захіхікаў. - А я яшчэ тут пабуду. Мне тут падабаецца.


Рецензии