Дубок па беларуску

ДУБОК

                Любушцы

 Вось вёска твая родная -  Дубок…
 Даўно асфальтаваны там сцяжынкі,
 крынічанькі ўсіх тваіх дарог,
 якімі ты пакрочыла, дзяўчынка.

 Пайшла па пылу сціпла да шашы,
 у кулачку сціскала дробку грошай,
 і пешшу ўвесь свой шлях прайшла ў цішы,
 бо бракавала іх на спадарожку.

 …Але павінен быць канец бядзе?!
 Як доўга ты яго яшчэ шукала!!!
 А ў свеце нашым добрых шмат людзей.
 Ты сярод іх жыла і падрастала.

 …Дубок, Дубок! Радзімы твой куток
 пад ліпамі ля векавечнай студні,
 дзе памяць сэрца, дзе слязы глыток.
 Цяклі ў шчымлівай плыні святы й будні.


Рецензии
пяшчотны верш, кранае душу.

Барбара Спотка-Козиуска   24.12.2014 15:18     Заявить о нарушении