Мижнародны скандал пад брылём

Міжнародны скандал пад брылём

…Выходжу з "Тыдзеньчыка", а на вуліцы дождж. Стаяць на ганку ў натоўпе не захацелася: душна і я, было, сунулася на вуліцу, але тут жа схавалася пад брыль, пад якім усталяваны музычныя дзіцячыя качалкі.

А там, пад брылём, ужо сабралася разнамаснае грамадства. Маладая пара з дзіцячай каляскай, яшчэ адна маладая пара без каляскі, пара арабаў, і дзве дзяўчынкі, якія палілі у канцы пляцоўкі і павярнуліся да грамадства спіной. Калі я падышла, малады папашка ўжо стаміўся заклікаць дзяўчын спыніць паліць і спрабаваў закрануць іх самалюбства:   
- Гэтыя дзяўчыны, напэўна, лёгкіх паводзін.
А дзяўчыны па-ранейшаму палілі, не паварочваючыся, як устойлівыя індэйкі.

Але тут умяшаўся араб:
- Нэ смэй аскаг'блаць дэвушек!... 

І завяліся яны. Малады папашка навіс над дзіцячай каляскай, выцягнуўся наперад, вочы яго вырачыліся і збялелі ад страху перад арабам, але ён адчуваў, што яго безабароннае дзіця і прысутная тут жа мініяцюрная жонка - надзейная абарона, і таму ён так выцягнуўся наперад над калыскай, з вытарашчанымі вачыма і гаварыў усё, што ён жадаў сказаць з нагоды таго, што тут паліць нельга. А араб маленькай квадратнай шафай мітусіўся перад ім і таксама гаварыў-гаварыў-гаварыў шмат і гучна. 

- Ну і законы ў вас у краіне, - гаварыў араб, - чаму я тут не магу паліць? Чаму павінен ісці туды? - ён паказаў рукой у бок, дзе хвастаў лівень. - Чаму я ў културным месцы не магу културна выпіць піва? Я, расеец. У нас, у Маскве, усё не так! А ў вас, падыходзіць да мяне на праспекце гэты ваш, міліцыянер, і заўвагу робіць... Чаму я не магу выпіць піва културна?

…Дзяўчыны дакурылі цыгарэты і пайшлі, так і не азірнуўшыся…

- А нам падабаюцца такія законы! - крычаў малады чалавек. - Чыста ў нас і спакойна. Не тое, што ў вас, у Маскве, з аўтаматамі па горадзе ходзяць!

- Гэта не ў нас у Маскве з аўтаматамі ходзяць! - узвіўся араб, - а ў вас, ва Ўкраіне!!!


"У вас, ва Ўкраіне!" - мне нават цёпла стала ад гэтых слоў. У нас, ва Ўкраіне! Люблю ўкраінцаў.

Тут я заўважыла, што дождж скончыўся, і таксама сышла. Не ведаю, чым у іх спор скончыўся.


Рецензии
а зараз у гэтым будынку тольки мэбля

Амиля Тарасёнская   29.12.2014 16:51     Заявить о нарушении