Варъяцкае асарци

Вар’яцкае асарці

                "Ў Бабруйскам раёне ратвейлер адкусіў жанчыне руку"

…Ня ведаю, што ёй ад мяне трэба было, а толькі яна пасадзіла сваіх сабак адну перада мной, а другую - справа, каб я не магла падысці да Століка…

Зрабіла я крок направа, а сабака, што дагэтуль гультаявата ляжала на падлозе, паднялася і сказала:

- Г-р-р-р…

Тады я, зрабіўшы крок назад і адчыніўшы ўваходныя дзверы, спытала:

- Сабачкі, ці не жадаеце пагуляць?

І абодва сабакі радасна пабеглі на вуліцу, а я, зачыніўшы дзверы, сказала ёй:

- Твае сабакі на вуліцы, ідзі, лаві іх…

Яна кінулася на вуліцу, а я пайшла да Століка. Ключы мае былі там, на месцы. Памятаецца, дзесьці тут ляжалі яшчэ і мае грошы на лісціку, падсыхалі. Пакапаўшыся ў паперы, знайшла, высахлі і скруціліся ў трубачкі. Я іх так, трубачкамі і згрэбла і высыпала ў сумачку.

І пайшла да выйсця, паколькі канцэрт ужо скончыўся, і ўсе людзі валам валілі з Тэатра і я з імі…

…У самага выйсця, поруч дзвярэй, прыціснуўшыся спіной да сцяны, сядзелі Лена Войцік з Войцік Ленай.

- А чаму Лена Войцік мінула мяне і не заўважыла? - звярнулася да мяне Лена Войцік.
- Задумалася яна, напэўна, - сказала я і пайшла міма іх на вуліцу.

Наперадзе мяне па вузкай сцяжынцы ішлі гужам Ала, Лена і Галя. Я, было, хацела іх дагнаць, але заленавалася.
Было цёмна, і толькі рэдкія ліхтары асвятлялі бязлюднае поле, па якім мы ішлі, вузкую сцяжынку, якая віхляла сярод гурбаў і вяла ў абыход невялікага ляска.

А за гэтым ляском стаіўся мужык з паляўнічым кабаном на ланцужку. Кабан быў гатовы скокнуць, як толькі адпусцяць.

"І каго гэта яны чакаюць?" - падумала я

"Не бойся, - пачула ва ўласным мозгу, - ты звалішся, і нават не заўважыш гэтага."

Так гэта значыць, на мяне засада…

І я паднялася ў паветра, як мага вышэй, каб не дасталі…

…Потым стала павольна апускацца. Пад столлю ярка свяцілася жоўтая лямпа. А я, павольна, плануючы, апускалася на дыван. Дыхаць было цяжка. Вось, напэўна, таму, што цяжка дыхаць, і сняцца ўсякія кабаны ў засадзе. Я цяжка дыхаю,  гляджу на жоўтую лямпу і павольна, плануючы, апускаюся, падаю ад столі ўніз, на дыван… 


Рецензии
""Не бойся, - пачула ва ўласным мозгу, - ты звалішся, і нават не заўважыш гэтага.""

Владимир Короткевич   28.12.2014 22:08     Заявить о нарушении