У мятро

У мятро

                14.02.2014

 …Рана я сёння з дому выйшла. Як ні павольна ішла ў бок мятро, усё адно прыйшла туды ў пяць пяцьдзесят. Яшчэ здалёк убачыла, што цягнік стаіць. Але бегчы не стала. І ўсё адно на яго паспела. Заходжу ў апошні вагон. Усе лаўкі ўжо заняты. І я ўладкавалася ў Камфортным Кутку ля апошніх дзвярэй. І прыхінулася да сценкі для поўнага камфорту.

 А цягнік усё стаіць і стаіць. Ніяк не жадае адпраўляцца. І людзі, якія прыбываюць, ўжо не заходзяць у вагоны, а групуюцца на пероне насупраць дзвярэй: каб у наступным цягніку заняць месцы для сядзення.

 Я паглядзела на гадзіннік. Пяць пяцьдзесят дзве. А праезд усё не адпраўляецца. І ад гэтага доўгага стаяння я стала затыхацца. Яшчэ хвіліна, думаю, і упаду, і памру…

 "...Паважаныя пасажыры, - раздаўся голас у дынаміку ў пяць пяцьдзесят восем, - калі ласка..."

 Нарэшце, - падумала я, - і адразу як быццам адкрылася другое дыханне, адразу стала лягчэй дыхаць.

 Едзем…

 …На станцыі "Няміга" дробная дзелавая жанчына, збіраючыся ўвайсці ў вагон, пытаецца ў мяне:
 - Вы на наступнай выходзіце?
 - Так, - адказваю я.
 - Тады станьце вось сюды, - паказвае яна дзвюма рукамі на месца побач са мной, дзе ў гэты момант стаяў салдат у плямістай форме, - а я на ваша месца стану…

 У той момант я не падумала, як я магу стаць на тое месца, дзе ўжо хтосьці стаіць. Але выпхнуць мяне з майго Камфортнага Кутка, адарваць мяне ад маёй любай сценкі - гэта было для мяне пакутліва невыносна. Ды я ж пасля гэтага тут жа звалюся і памру…

 - Я не жадаю. Мне дрэнна, - сказала я ціха, але нейкім адваротна-плаксівым голасам, і ў той жа час зірнула на тую жанчыну дзікай раз'юшанай коткай.

 - Прабачце, - прамармытала дробная дзелавая жанчына, і праціснулася паміж мной і салдатам далей, на Задні План.


 І тут успомнілася.
 Ехала я тады на Заднім Плане, балансуючы на нагах, паколькі ўхапіцца рукамі там было няма за што.
 І тут заходзіць гэта ж дробная дзелавая жанчына, і так бесцырымонна выштурхвае кагосьці з Камфортнага Кутка, а сама там уладкоўваецца. І вочы ў яе пры гэтым блішчаць радасна-пабедна. А тая жанчына, якую яна адтуль выпхнула, была вельмі незадаволена, што яе выпхнулі, і глядзела з нямоглай лютасцю.

 "Чорта з два мяне б адтуль выпхнулі", - тады я так падумала.

 …Ну, вось, я рада, што не выпхнулі...


 …На другой лініі я зірнула на гадзіннік: шэсць пятнаццаць. Зусім рана.

 І тады я выйшла на "Пляцы Перамогі" і пайшла далей пешшу.

 Якое гэта задавальненне - ісці пешшу.

 Дыхаецца лёгка і радасна, і ідзецца лёгка, здаецца - вось-вось і ўзляціш…


Рецензии