Стаць другим Берлиёзам

Стаць другім Берліёзам

 …Лета. Ранняя раніца. Я пешшу іду на працу.
 Спынілася на скрыжаванні перад чырвоным святлафорам.
 "А вакол ні машын ні людзей…", і трамваяў таксама не відаць…

 Падышоў малады чалавек з гітарай у чахле праз плячо і пытае:
 - Чаму не ідзяце? Трамваяў няма.
 - Не жадаю быць другім Берліёзам, - адказваю я.
 - Пры чым тут Берліёз? - дзівіцца малады чалавек.

 "Не чытаў Булгакава, - падумала я. - І нават фільм не глядзеў…"
 Малады чалавек пайшоў праз дарогу, і я, дачакаўшыся зялёнае святло, таксама пайшла…

 …Праз год. Ізноў на тым скрыжаванні. Гляджу: няма трамваяў і пайшла я на чырвонае святло.
 Абганяе мяне малады чалавек з гітарай у чахле праз плячо. Абарачваецца і весела пытае:

 - Жадаеце стаць другім Берліёзам?

 "Пры чым тут кампазітар?" - падумала я…


Рецензии