Сапраудная хрысциянка

Сапраўдная хрысціянка

 Сон

 Прыснілася мне Марская Свежамарожаная Спінка Мінтая, Хрысціянка наша Сапраўдная. Я ледзь не мінула яе, не заўважыўшы, але яна паклікала мяне, прывітаўшыся.
 Тады я абярнулася і ледзь было не прывіталася таксама. Але ўспомніла, і сказаўшы:
 - Ах, так… - стукнула вельмі моцна яе па правай шчацэ.
 Пакорліва прыняла яна ўдар.
 І тады я яе таксама моцна стукнула па левай шчацэ.
 І гэты ўдар яна прыняла пакорліва.
 Але мне гэтага здалося мала.
 І доўга я яе яшчэ біла то па правай шчацэ, то па левай…
 І ўсе ўдары яна прымала пакорліва…
 Калі я стамілася біць, мы з ёй разам, як ні ў чым ні бывала, пайшлі да доўгага, святочна накрытага стала, за якім ужо сядзелі ўсе астатнія і чакалі нас.


Рецензии