Радыкулит пад прэсам

Радыкуліт пад прэсам

 …Вельмі добрае практыкаванне для ўмацавання прэса:
 Легчы на падлогу, на спіну, рукі пакласці пад галаву.
 Потым павольна, не згінаючы ў каленах, паднімаць ногі, пакуль не ўстанеш на лапаткі, а ногі - угару, як мага раўней, насочкі прыгожа выцягнуць.

 Потым таксама павольна апускаць ногі на падлогу.
 І так паўтараць, колькі зможаш, не перанапружваючыся.

 І вось так, напампаваўшыся як след, я пайшла на працу пешшу.

 Прыходжу, а ў пакоі душна, і лінолеумам перагрэтым смярдзіць нясцерпна.
 Ну, я, натуральна, расчыніла вакно і дзверы…

 …Сяджу за кампутарам, скразнячок так прыемна абдзімае…


 …На наступны дзень, у суботу, адчуваю:
 Спіна штосьці моцна баліць. Ну, вядомая рэч, калі я прэс пампавала, я на голую падлогу спаўзла спіной. Памятаю, як непрыемна было, але вырашыла дапампаваць патрэбную порцыю да канца, не жадала спыняцца. Вось, і дапампавалася.
 А потым яшчэ гэта скразняк… Дадумалася.
 Але, нічога, пройдзе…

 …А ў нядзелю я са здзіўленнем выявіла, што наогул устаць не магу. Востры боль працінае пры любым наймалым руху. І слабасць ванітная….

 - Схадзі ў краму, - кажа Прынц.
 - Не магу ўстаць, сам схадзі.
 - Мне некалі! І не хлусі, што ўстаць не можаш!...

 ..І тады я, хапаючыся за мэблю і сцены, павольна паднялася…
 …Добра, што лета, і не трэба завязваць шнуркоў…
 …Прыступкі ўніз - гэта таксама цяжкапераадольная перашкода…

 …На вуліцы нейкі выпадковы сустрэчны паглядзеў на мяне з такім жалем, што мне сорамна стала. А я так імкнулася ісці, каб ніхто нічога не заўважыў…

 …І як я заўтра на працу пайду?...

 …Увечар - гарачая ванна, вельмі гарачая, і цёплы шалік…

 …І цэлы тыдзень я так праходзіла пад абстрэлам жаласных поглядаў выпадковых мінакоў і супрацоўнікаў…

 …А потым усё прайшло…

 …Прэс прэсам, а скразнякі таксама не трэба забываць…


Рецензии