Суръёзная справа

Сур’ёзная справа

- Зачыніце дзверы, - сказаў хтосьці.

Сталі зачыняць дзверы і выявілі, што замка няма. Выламалі замок. Тады агледзеліся. Таго ў кватэры не стае, гэтага не стае…

Але шматлікае яшчэ засталося. Значыць, яшчэ прыйдуць.

- Трэба чымсьці дзверы зачыніць, каб не ўвайшлі, - сказаў хтосьці.

Нехта прынёс малаток і цвікі.

- Не падыходзіць, - сказаў хтосьці.

Тады прынеслі гумку.

- Вось гэта тое, што трэба.

Я ўставіла гумку ў гняздо замка. Прычым, уставіла, не адчыняючы дзвярэй. І яна шчыльна лягла там, трывала зачыніўшы дзверы замест замка.

І тут прыйшлі бандыты. Пхнулі дзверы з таго боку. А я, на ўсякі выпадак, з гэтага боку трымаю дзверы дзвюма рукамі. Дзверы скалынаюцца ад удараў. І чуваць, як у кухні хтосьці выклікае па тэлефоне міліцыю.

А вось і міліцыянер падаспеў. І рожа ў яго не меней бандыцкая.

Сёў ён на прыступку і дастаў нататнік. А бандыты селі вакол яго як вучні вакол настаўніка. І глядзяць на яго насцярожана.

- Ну, распавядайце, хлопцы, што вы тут нарабілі, - кажа міліцыянер, збіраючыся запісваць.

Потым, не аглядаючыся, сунуў за спіну руку і адняў у аднаго бандыта нож, якім той стукнуў яго ў спіну. Лязо нажа ад удару сагнулася гармонікам.

- Я з вамі сур'ёзна, хлопцы,  а вы антымоніі разводзіце, - гультаявата сказаў міліцыянер, выкідваючы нож у акенца злева ад усходаў.

Потым міліцыянер паглядзеў на дзверы кватэры і, не ўстаючы, сарваў з яе лісцік паперы і стаў чытаць.

- Узламана тое, выкрадзена тое і тое… Ну, хлопцы, справа сур'ёзная, - і сурова паглядзеў на бандытаў.

Тыя таксама глядзелі на яго сурова-чакальна…

І тую я прачнулася. Спякота. 16:30.


Рецензии