Пульс Зямли

Пульс Зямлі

 Іду па завадскім скверы. Гляджу на дрэвы. Якія яны ўсе розныя. Але ўсе, як адно, высокія, старыя, каравыя, ніжніх галін ад зямлі не дастаць. Іду, і спрабую паглядзець на іх вачыма Ленкі са злёгку скасабочанымі мазгамі, падвінутай на ўсякіх хайку-танку і на пейзажах.

 …Вось, дрэвы, і ствол кожнай - як струна вялікага органа. І ў кожнай струны - свая, непаўторная нота… І пачула раптам дзівосную ўрачыстую музыку сквера…
 І падышла я да аднаго дрэва і паклала далонь на яго старую, патрэсканую кару. І пачула пад далонню пульсацыю. Дрэва пульсуе. Дурасць, вядома.  Гэта мая ўласная кроў у далоні пульсуе…

 Прыходжу ў бюро і распавядаю Ленцы:
 - Іду я праз сквер… і кожнае дрэва - як струна… і пульс зямлі, які можна пачуць, паклаўшы далонь на ствол дрэва…
 - Як прыгожа і незвычайна, - захоплена прашаптала Ленка…

 …Ідзём з Ленкай праз сквер.
 - Паглядзі, - захоплена паведамляе мне Ленка, - гэтыя дрэвы падобныя на струны вялікага органа…
 Яна і забылася, што гэта я ёй уклала ў вушы. Ёй здаецца, што гэта яна сама толькі што прыдумала.
 Падыходзіць потым Ленка да дрэва, прыкладвае далонь да ствала і кажа:
 - Прыкладзі і ты далонь і пачуеш, як пульсуе дрэва.
 Я прыклала далонь і кажу:
 - Я чую толькі, як пульсуе кроў у маёй далоні. Ніякай пульсацыі дрэва я не чую.
 - А я чую, - кажа Ленка, ганарлівая савей такой адчувальнасцю…


Рецензии