Пра бескарысливую шчодрасць

Пра бескарыслівую шчодрасць


 …Калі Бог пачаў ляпіць Еву з рабра Адама, пхнуў Чорт яго ў правы локаць. А калі здзіўлены Бог азірнуўся, каб паглядзець, хто яму замінае, абабег Нячысцік хутка вакол, і насыпаў у цеста кацінай поўсці, змяінай лускі. І плюнуў туды тры разы. Потым дунуў паціху на німб божы, і абсыпаўся з німба пылок і прыкрыў усё астатняе… І ўцёк Нячысцік… А Бог, нічога не ўбачыўшы ў сябе за спіной, павярнуўся зваротна. Убачыўшы, што цеста засыпана пылком, сказаў, што гэта добра, і стаў ляпіць Еву.

                І Бог і Чорт - адзіны твар,
                зліліся – на разліць…
                То – ведзьма я, шаноўны цар!
                Не вам мяне судзіць!   



 А зараз я трохі пасыкаю і памяўкаю.

 Не бывае бескарыслівых учынкаў. Хто лічыць, што гэта не так, той памыляецца.



 …У дзверы зазірнула Наташка і стала прагна вадзіць па сталах вачыма:
 - Газеты ёсць?
 - Не атрымалася ў мяне з газетамі, - сказала я.
 - Ну, нічога страшнага, прабач, - сказала Наташка такім тонам, у якім відавочна чулася, што я была павінна, не, абавязана, прынесці ёй газеты. А яна, як сапраўдная хрысціянка, прабачае мне гэты смяротны грэх. "Нічога страшнага… Прабач…" Ліпкія нейкія словы, як павуцінне.

 На мінулым тыдні я дала ёй тры газеты. І яна дзякавала так прыніжана і так доўга, як быццам не газеты я ёй дала, а, прынамсі, мільярд грошай. І таксама было гідка і ліпка ад яе падзякі.

 …Былі ў мяне газеты. Але не жадала я з ёй імі дзяліцца з-за гэтай ліпкасці слоў…


Рецензии