Маленькия недарэчнасци

Маленькія недарэчнасці

 Толькі дастала з ячкі ў "Еўраопце" пакет, як нейкі малады чалавек сунуў у гэту ж ячку свой заплечнік, зачыніў ячку на ключ, і памчаўся з ключом у нетры крамы, а з-пад дзверцаў ячкі засталася тырчаць шлейка ад яго заплечніка, нагадваючы пра яго паспешнасць.

 Паскладаўшы ў пакет набытыя прадукты, я ўспомніла, што ў ячцы застаўся яшчэ адзін мой пакет. Разгледзець гэтага маладога чалавека я не паспела, так што бегчы і адшукваць яго ў краме з лямантам: "Аддайце мой пакет!" не магла.
 Засталося толькі цярпліва чакаць.

 Стаю і думаю: а, раптам, не было ў мяне другога пакета? Раптам, я яго на працы забылася, а не ў ячцы? Тады дарма чакаю. Але, дачакацца ўсёткі  варта. А, раптам, усёткі, у ячцы…

 Няма ніякага задавальнення чакаць кагосьці нявызначаны час. Здаецца, час цягнецца бясконца. А тут яшчэ чакаеш невядома каго. Я толькі ведаю, што ён павінен адкрыць семдзесят другую ячку.

 …Я яго не пазнала, але ён мяне чамусьці пазнаў, і пытальна паглядзеў, калі прыйшоў за сваім заплечнікам.

 - За вашым заплечнікам мой пакет застаўся, - кажу я, хоць не ўпэўнена, ці так гэта.

 Калі ён выцягнуў свой заплечнік, я зазірнула ў ячку і выцягнула адтуль свой бяздольны пакет.
 Ён вельмі здзівіўся і сказаў:
 - Прашу прабачэння.
 Я таксама здзівілася і ўзрадавалася, што нездарма чакала, што пакет, сапраўды, тут, і сказала:
 - Нічога страшнага…


Рецензии
" Ён вельмі здзівіўся і сказаў:
- Прашу прабачэння.
Я таксама здзівілася і ўзрадавалася, што нездарма чакала, што пакет, сапраўды, тут, і сказала:
- Нічога страшнага…"

Амиля Тарасёнская   29.12.2014 16:56     Заявить о нарушении