Нечаканыя визиты

Нечаканыя візіты

 Сон

 …У які раз лопнула труба. Усю падлогу ў пакоі заліло, і я поўзаю пад сталом з анучай і прыбіраю-прыбіраю ваду ліхаманкава. Стол такі доўгі. Можа, гэта я пад канапай поўзаю? А калі пад канапай, то тады ножкі ў яе вельмі вялікія, як у стала.

 Уздоўж ліштвы вялікі вал кімсьці рассыпанага калісьці і набраклага ў вадзе кунжуту. Вельмі доўгі і высокі вал уздоўж усіх сценак, і выглядае так апетытна, што я не ўтрымалася і засунула дробку ў рот. Смачна. А потым падумала: а вада якая? Зусім мазгоў няма.

 І тут ля дзвярэй з'явіўся Віталік. Сядзіць ён на нізенькай лавачцы і кажа:

 - Андрэй аптымізаваў драйвер, даў мне версію, а я вам прынёс…

 Гэта трэба ж, даўно ў нас не працуюць, а не забываюць.

 - А чаму ты сам яго не аптымізаваў? - пытаюся
 - Ды лянота….

 І тут з'яўляецца Людміла. Паглядзела я на яе зларадна і падумала: "Пара ёй сказаць, што я пра яе думаю"

 - Ну, і сцерва ты, Люда.

 І ўз’яршылася тут Люда і стала падобная на пчалу, якая рыхтуецца ўджгнуць.
 А я падумала: "Яна для мяне абсалютна бяспечная. Але, хоць яна і сцерва, ёсць у ёй шмат добрага" і сказала ўслых:

 - Хоць не ўсё так проста.

 І Людміла як быццам пачула мае думкі і падабрэла. У руках у яе з'явілася доўгая палка з прысоскай на канцы. І яна падняла гэту палку ўгару і прыціснула прысоску да столі, а потым стала разгойдвацца на палцы, як на арэлях…


Рецензии
трэба больш адпачываць

Амиля Тарасёнская   29.12.2014 17:00     Заявить о нарушении